![]() Міхаіл Калядка | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Міхаіл Уладзіміравіч Калядка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
21 лістапада 1988[1] (35 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 7 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міхаіл Калядка (нар. 21 лістапада 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца наваполацкага «Нафтана».
Клубная кар’ера
Выхаванец мінскай ДЮСШ «Змена», пачынаў кар’еру ў аднайменным клубе (пазней перайўтвораны ў клуб «Мінск»). У 2008—2009 гадах гуляў у арэндзе ў клубах Першай лігі, у 2009 годзе ў складзе «Баранавічаў» стаў лепшым бамбардзірам турніру. У 2010 годзе гуляў за «Гомель», пасля — за «Гарадзею». У першай палове 2012 года гуляў у Польшчы за клуб «Алімпія» з Эльблёнга, які ўзначальваў беларускі спецыяліст Алег Радушка.
У сакавіку 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама», але ў жніўні 2013 года пакінуў брэсцкі клуб і перайшоў у «Ведрыч-97»[3], дзе хутка замацаваўся ў аснове. У сакавіку 2014 года падпісаў новы кантракт з рэчыцкім клубам, які змяніў назву на «Рэчыца-2014»[4]. З 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2014.
У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[5], але ў выніку ў лютым 2015 года зноў стаў іграком «Гарадзеі»[6]. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон[7]. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пасля вярнуў месца ў асноўным складзе. У студзені 2017 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з «цукровымі»[8]. Аднак, у першай палове сезона 2017 не меў трывалага месца ў аснове, і ў ліпені 2017 года перайшоў у літоўскі клуб «Атлантас» з Клайпеды[9]. У ліпені 2018 года перабраўся ў іншы клуб з Літвы — «Каўна Жальгірыс»[10], які пакінуў па заканчэнні сезона 2018[11].
Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[12]. Аднак, у не замацаваўся ў асноўнай камандзе, згуляў за яе ў двух матчах, выступаў таксама за дубль. У ліпені 2019 года пакінуў мазырскі клуб[13].
У жніўні 2019 года папоўніў склад мінскага НФК[14], дзе замацаваўся ў аснове. Заставаўся іграком стартавага складу і ў сезоне 2020, калі каманда вярнула назву «Крумкачы». У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[15].
Са студзеня 2022 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым падпісаў кантракт[16]. У студзені 2024 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[17][18].
Міжнародная кар’ера
Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі.
Дасягненні
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2010
Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2009 (15 галоў)
Крыніцы
- ↑ Mikhail Kolyadko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/52081-kolyadko-m-v
- ↑ "Ведрич-97" пополнился четырьмя футболистами и расстался с тренером (руск.). football.by (15 жніўня 2013). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ «Речица 2014» отправилась на сбор, шесть игроков пополнили команду (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ На просмотре в "Славии" семеро футболистов (руск.). football.by (19 студзеня 2015). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Михаил Колядко перешел в "Городею" (руск.). football.by (20 лютага 2015). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ "Городея" подписала Артема Гомелько и продлила контракты с семью игроками (руск.). football.by (23 снежня 2015). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Усеня, Колядко и Воловик продлили контракты с "Городеей" (руск.). football.by (4 студзеня 2017). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Колядко и Колпачук покинули "Городею" и перешли в "Атлантас", Тупчий вернулся в "Днепр" (руск.). football.by (20 ліпеня 2017). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Колядко сменил "Атлантас" на каунасский "Жальгирис" (руск.). football.by (18 ліпеня 2018). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Колядко покинул каунасский "Жальгирис" (руск.). football.by (18 студзеня 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ "Славия" объявила о подписании четверых новичков (руск.). football.by (8 лютага 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ "Славия" расторгла контракт с Колядко (руск.). football.by (31 ліпеня 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Колядко пополнил ряды НФК (руск.). football.by (15 жніўня 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ "Крумкачы" продлили контракт с Колядко (руск.). football.by (12 студзеня 2021). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ "Белшина" заключила соглашение с Колядко (руск.). football.by (22 лютага 2022). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Алексей Харитонович и Михаил Колядко заключили контракты с "Нафтаном" (руск.). football.by (17 студзеня 2024). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Владимир Филипенко. Знакомьтесь, ФК «Нафтан-Новополоцк»! (руск.). Вестник Нафтана (18 студзеня 2024). Праверана 22 студзеня 2024.(недаступная спасылка)
Спасылкі
- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)