Міхаіл Уладзіміравіч Дражын | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Лінг Уладзімір Ярмошын |
||||||
Папярэднік | Аляксандр Кулічкоў | ||||||
Пераемнік | Барыс Батура | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1951 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
|
Міхаі́л Уладзі́міравіч Дра́жын (нар. 1951, Дражна, Старадарожскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, былы старшыня Магілёўскага аблвыканкама.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1951 годзе ў аграгарадку Дражна Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут і Мінскую вышэйшую партыйную школу.
З 1971 года працаваў у гаспадарках Асіповіцкага раёна: фельчарам у саўгасе імя Ульянава, намеснікам старшыні калгаса «Бальшавік».
У 1980—1984 гадах — старшыня калгаса імя Валадарскага.
У 1985—1989 гадах — старшыня Магілёўскага раённага аграпрамысловага аб’яднання.
У 1989—1991 гадах — адказны арганізатар ЦК КПБ.
У 1991—1993 гадах — саветнік па аграпрамысловаму комплексу вытворчасці Рэспублікі Малдова ў Беларусі.
У 1993—1998 гадах працаваў генеральным дырэктарам аграгандлёвай фірмы «Ждановічы» Мінскага раёна.
У 1998 годзе быў прызначаны першым намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама.
У 1999[1]—2000[2] гадах — старшыня Магілёўскага аблвыканкама.
Быў прызначаны генеральным дырэктарам РУП «Мінскаўтазапраўка», пасля да 2012 года быў спецыяльным прадстаўніком расійскай нафтавай кампаніі «Русснефть»[3].
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём «За працоўныя заслугі».
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 12 марта 1999 г. № 157 «О назначении М. В. Дражина председателем Могилевского облисполкома»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 17 октября 2000 г. № 552 «Об освобождении М. В. Дражина от должности председателя Могилевского облисполкома»
- ↑ Экс-министр иностранных дел Беларуси Сергей Мартынов возглавит представительство «РуссНефти» в Беларуси Архівавана 22 кастрычніка 2012.