Міхась Шуманскі | |
---|---|
Міхаіл Рыгоравіч Шуманскі | |
Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лістапада 1982 (62 гады) |
Грамадзянства | |
Прафесія | спявак |
Тэатр | |
Узнагароды |
![]() |
Міхаіл Рыгоравіч Шуманскі (20 кастрычніка 1920, в. Пераброддзе, Мёрскі раён, Віцебская вобласць — 4 лістапада 1982) — беларускі спявак (тэнар). Заслужаны артыст БССР (1955).
Біяграфія
Валодаючы прыроджаным талентам спевака і музыканта, рана пачаў спяваць у мясцовым хоры, самастойна асвоіў скрыпку, спрабаваў пісаць песні («Трактарыст», 1940). У 1940 годзе прыняты разам з В. І. Юневіч у Дзяржаўную харавую капэлу БССР пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы. Выступаў у дуэце з В. І. Юневічам. У аснове рэпертуару ансамбля беларускія народныя песні і творы беларускіх кампазітараў (А. Багатырова, Р. Пукста, Ю. Семянякі, А. Туранкова і інш.).
Літаратура
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 5. — Мінск, 1987.
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.
- Шуманскі Міхаіл Рыгоравіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1988. — С. 549.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.