Міхаіл Пятровіч Шкель | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 сакавіка 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2003 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | аграном |
Навуковая сфера | глебазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1979) |
Альма-матар | |
Узнагароды |
|
Міхаіл Пятровіч Шкель (1 сакавіка 1918 — 2003) — вучоны ў галіне земляробства, доктар сельскагаспадарчых навук (1979).
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Бялевічы Слуцкага павета (зараз у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). З 1938 годзе Чырвонаслабодскім раённым ваенным камісарыятам прызваны на службу ў Чырвоную Армію[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку на Паўднёвым фронце[1]. У 1953 годзе скончыў Львоўскі сельскагаспадарчы інстытут. З 1960 года працаваў на Мінскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі, з 1963 года — у Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства і селекцыі.
Навуковая дзейнасць
Вучонаму належаць працы па выкарыстанні ўгнаенняў з мэтай павелічэння ўрадлівасці дзярнова-падзолістых глеб і інш. Распрацаваў тэарэтычныя асновы выкарыстання серы ў якасці элемента жыўлення раслін ва ўмовах Беларусі і прапанаваў практычны спосаб выкарыстання серных угнаенняў.
Сярод апублікаванага:
- Известь и урожай. — Мн., 1969.;
- Азбука земледельца. — Мн., 1972. (разам з К. І. Доўбанам);
- Применение серусодержащих удобрений. — Мн., 1979.;
- Справочник агронома. — Мн., 1982. (у сааўтарстве);
- Оптимальные параметры плодородия почв. — Мн., 1984. (сааўтарстве).
- Эффективность серусодержащих и микроудобрений на дерново-подзолистых почвах / Г. П. Дубиковский, М. П. Шкель — Минск: БелНИИНТИ, 1981.
Узнагароды
- Медаль «За баявыя заслугі» (1943)[1].
Зноскі
Літаратура
- Шкель Міхаіл Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 420.