Міхаіл Пятровіч Брэнч | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 лістапада 1936 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук (1967) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Міхаіл Пятровіч Брэнч (нар. 2 лістапада 1936, Масква, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне энергетычнага машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1967), дацэнт (1971).
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (аўтатрактарны факультэт, 1959).
Працаваў на Мінскім аўтамабільным заводзе (1959—1962, памочнік майстра эксперыментальнага цэха, інжынер-выпрабавальнік, начальнік лабараторыі гідратрансмісій і аўтаматыкі СКБ-1), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1962—1967 — Праблемная навукова-даследчая лабараторыя аўтамабіляў і лабараторыя НАМІ — БПІ, інжынер, з 1967 — кафедра «Рухавікі ўнутранага згарання», дацэнт, у 1988—1993 — загадчык кафедры, з 2000 — прафесар кафедры, у 1973—1986 — дэкан аўтатрактарнага факультэта).
Навуковыя інтарэсы: аўтамабілі і трактары; рухавікі ўнутранага згарання; аўтаматызацыя функцыянальных сістэм аўтатрактарных рухавікоў.
Узнагароды
Званне «Заслужаны работнік транспарту Беларускай ССР» (1980) і інш.
Бібліяграфія
- Исследование силового взаимодействия гидротрансформатора с трансмиссией автомобиля при переключении передач : автореферат диссертации … кандидата технических наук / М. П. Бренч. ― Минск, 1967.
Зноскі
Літаратура
- Брэнч Міхаіл Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 355. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- [Бренч Михаил Петрович ] // Автотракторный факультет, 1951―2011 / БПИ — БГПА — БНТУ. ― Минск, 2011. — С. 26. — Информация также на с. 9, 22, 112, 113, 114, 172.
- Бренч Михаил Петрович // Научные направления ученых Белорусской государственной политехнической академии. — Минск, 1998. — С. 9.