Міхаіл Міхайлавіч Пікулік
Дата нараджэння 19 красавіка 1948(1948-04-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 студзеня 2006(2006-01-24) (57 гадоў)
Род дзейнасці заолаг
Навуковая сфера заалогія і экалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1993)
Навуковае званне
Альма-матар

Міхаіл Міхайлавіч Пікулік (19 красавіка 1948, Чэрвень (горад) Мінскай вобласці — 24 студзеня 2006) — беларускі вучоны ў галіне заалогіі і экалогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай АН Беларусі (1994), доктар біялагічных навук (1993).

Біяграфія

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1971). З 1976 года ў Інстытуце заалогіі Нацыянальнай АН Беларусі (з 1985 года намеснік дырэктара, з 1995 года дырэктар), адначасова з 1997 года ў Беларускім педагагічным універсітэце, загадчык кафедры, прафесар (1998).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па герпеталогіі, ландшафтнай экалогіі жывёл, унутрывідавой зменлівасці, біягеацэналогіі, праблемах аховы і рацыянальнага выкарыстання біялагічнай разнастайнасці. Распрацаваў асноўныя палажэнні ландшафтнай герпеталогіі, абгрунтаваў новыя падыходы да комплекснага выкарыстання герпетафауны ў экалагічным маніторынгу. Правёў даследаванні па дынаміцы фауны і стане зоацэнозаў у прыродных і антрапагенных ландшафтах Беларусі, выяўленні ролі мазаічнасці ландшафтаў і рознатыповых экатонаў, наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у фарміраванні біялагічнай разнастайнасці дзікай фауны.

Выбраная бібліяграфія

  • Земноводные Белоруссии. Мн., 1985;
  • Пресмыкающиеся Белоруссии. Мн., 1988 (разам з В. Бахаравым, С. Косавым);
  • Совершенствование принципов и методов охраны и рационального использования животного мира. Мн., 1990 (разам з Л. Сушчэнем);
  • Навошта нам амфібіі? Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4;
  • Животный мир в зоне аварии Чернобыльской АЭС. Мн., 1995 (у сааўт.);
  • Атлас наземных пазваночных. Мн., 1996 (у сааўт.).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.