Міхаіл Міхайлавіч Кавалёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 мая 1947 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, аналітык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
|
Міхаіл Міхайлавіч Кавалёў (нар. 2 мая 1947, в. Новая Вёска, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992, Выпукла-матроідныя структуры ў дыскрэтнай аптымізацыі і эфектыўных градыентных алгарытмах), прафесар (1994).
Біяграфія
Нарадзіўся 2 мая 1947 года ў вёсцы Новая Вёска (сучасны Сітцаўскі сельсавет, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць).
Скончыў БДУ (1969), дзе і працуе. Навуковыя працы па сістэмным аналізе, макраэканоміцы, інфармацыйных тэхналогіях. Распрацаваў шэраг камп’ютарных сістэм для аналізу, экспертызы і прагнозу ў эканоміцы.
У 1980—1981 годах стажыраваўся ў Парыжскім універсітэце, у 1991 годзе — у Манрэальскім універсітэце.
У 1993 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, прысвечаную метадам аптымальнага прыняцця рашэнняў, у Інстытуце кібернетыкі імя В. М. Глушкова, Кіеў, на тэму «Выпукло-матроидные структуры в дискретной оптимизации и эффективных градиентных алгоритмах» (рус).
З 1973 года працуе ў БДУ на пасадах асістэнта, загадчыка кафедрай аўтаматызаваных сістэм кіравання і праектавання (з 1980-х некаторы час быў загадчыкам кафедры сістэмнага праграмавання ФПМ БДУ).
З 1999 па 2018 гады — дэкан эканамічнага факультэта БДУ, загадчык кафедры эканамічнай інфарматыкі і матэматычнай эканомікі БДУ (кафедра аналітычнай эканоміі і экаметрыкі БДУ з 2013 года).
Працаваў гасцявым прафесарам ва ўніверсітэтах Балгарыі, Германіі, Нідэрландаў, Кубы, Польшчы, Францыі, Швецыі.
Рэгулярна выступае ў беларускіх СМІ.
Бібліяграфія
Аўтар болей 400 навуковых прац у галіне кібернетыкі, інфарматыкі, сістэмнага аналіза, аптымальнага кіравання і планавання эканамічных працэсаў, прыняцця аптымальных рашэнняў, у тым ліку аўтар і сааўтар болей 10 манаграфій, 6 з якіх перакладзены і выдадзены за мяжой.
- Дискретная оптимизация. Минск, БГУ, 1977.
- Матроиды в дискретной оптимизации. Минск, 1987.
- Схемотехническое и топологическое проектирование (совместно с Н. Н. Писаруком) Минск, БГУ 1990.
- Аптымальныя рашэннi ў эканоміцы (совместно с М. А. Воробьевым и Н. А. Наумовичем) Мн.: БГУ, 1991.
- Wirtschaftmathematik. Bestimmung optimaler losunger mit PC. (совместно с V.Hoppe), Ilmenau, 1992, 53s.
- 10 Уроков актуарной математики для инвесторов. (совместно с О. Казанцевой) Мн.: АББ, 1998, 70 с.
- Сучаснае лінейнае праграмаванне (совместно с Н. Н. Писаруком) Мн.: БГУ, 1998, 260 с.
- Финансово-экономические расчеты: анализ инвестиций и контрактов (совместно с Э. Т. Аванесовым, В. Г. Руденко) — Мн.: БГУ, 1998. — 228 с.
- Дин Жуджунь, Ковалев М. М. Путь к рыночной экономике (китайская модель реформ): монография. Минск: Изд. центр БГУ, 2005. — 383 с.
Узнагароды
- Сярэбряны медаль ВДНГ СССР (1991)
- Выдатнік вышэйшай адукацыі (1997)
- Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2001)
- Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам навукі (2002—2003)
- медаль Францыска Скарыны (2021)[1].