Міхаіл Мікалаевіч | |
---|---|
руск.: Михаи́л Никола́евич Романов | |
Нараджэнне |
13 кастрычніка 1832 |
Смерць |
18 снежня 1909[1] (77 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Гальштэйн-Готарп-Раманавы[d] |
Бацька | Мікалай I, імператар расійскі |
Маці | Аляксандра Фёдараўна, жонка Мікалая I |
Жонка | Вольга Фёдараўна[d][2] |
Дзеці | Мікалай Міхайлавіч, Настасся Міхайлаўна[d], Міхаіл Міхайлавіч, Георгій Міхайлавіч, Аляксандр Міхайлавіч[d], Сяргей Міхайлавіч і Аляксей Міхайлавіч, вялікі князь |
Дзейнасць | ваенны, палітык |
Род войскаў | артылерыя |
Званне | Генерал-фельдмаршал (Расія) |
Бітвы | |
Узнагароды |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Мікалаевіч (25 кастрычніка 1832, Пецяргоф, каля Санкт-Пецярбурга — 18 снежня 1909, Каны, Францыя) — вялікі князь, Яго Імператарская Высокасць, чацвёрты сын імператара Мікалая I. Военачальнік і дзяржаўны дзеяч; генерал-фельдмаршал (16 красавіка 1878[3]), генерал-фельдцэйхмайстар (1852). Старшыня Дзяржаўнага савета (1881—1905).
Біяграфія
У гонар яго нараджэння была пабудавана царква ў імя Уваскрэсення Хрыстова і Св. Міхаіла Архангела ў Каломне. У 1857 годзе ў Пецярбургу ажаніўся з Цэцыліяй Аўгустай, малодшай дачцэ вялікага герцага Бадэнскага Леапольда (у праваслаўі Вольга Фёдараўна).
Меў 6 сыноў і 1 дачку:
- Мікалай (1859—1919)
- Анастасія (1860—1922)
- Міхаіл (1861—1929),
- Георгій (1863—1919),
- Аляксандр (1866—1933),
- Сяргей (1869—1918),
- Аляксей (1875—1895).
У 1862—1881 намеснік на Каўказе, Галоўнакамандуючы Каўказскай арміяй у 1877—1878. Апошні памерлы кавалер Ваеннага ордэна Святога Георгія I ступені.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. Mikhail Nikolaievich Romanov, Grand Duke of Russia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Д. Н. Шилов. Государственные деятели Российской империи. СПб., 2002, стр. 475.