Міхаіл Мадэставіч Палінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 (17) мая 1785 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 (19) жніўня 1848 (63 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | матэматык |
Месца працы | |
Альма-матар |
Міхаіл Мадэставіч Палінскі (Палінскі-Пёлка)[1] (6 (17) мая 1785 — 7 (19) жніўня 1848) — матэматык, педагог і пісьменнік, доктар філасофіі (1815[2]), прафесар (1819).
Біяграфія
Нарадзіўся ў Мінскай губерні. Скончыў гімназію ў Жыровіцах. Паступіў у Настаўніцкую семінарыю пры Віленскім універсітэце, які скончыў у 1808 годзе са ступенню магістра і да 1809 г. выкладаў пачатковую матэматыку ў ім. Быў у адстаўцы. З 1810 г. выкладаў матэматыку ў Мінскай, з 1813 г. у Віленскай гімназіях[2]. У верасні 1916 г. запрошаны на пасаду выконваючага абавязкі экстраардынарнага прафесара па кафедры алгебры і матэматыкі Віленскага ўніверсітэта[2]. У 1816 годзе камандзіраваны за мяжу (у Германію, Францыю, Італію і Швейцарыю) з мэтай удасканалення ў галіне матэматыкі і вывучэння сістэмы адукацыі. У 1819 годзе прызначаны экстраардынарным, у 1822 годзе ардынарным прафесарам вышэйшай і прыкладной матэматыкі. У 1828—1832 гг. займаў пасаду дэкана фізіка-матэматычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта і прэфектам Настаўніцкай семінарыі пры ім. Пасля закрыцця ўніверсітэта быў прызначаны старшынёй Часовага вучылішчнага камітэта і Камітэта па ўпарадкаванню ўсіх універсітэцкіх спраў. У 1836 годзе выйшаў у адстаўку ў чыне стацкага саветніка[2]. Жыў у Вільні да канца жыцця.
Быў членам Фларэнційскай, Лукскай і Падуанскай акадэмій, Парыжскага філаматычнага таварыства і Варшаўскага таварыства сяброў навук[2].
Працы
Аўтар прац «Пачаткі плоскай трыганаметрыі» (1816), «Аб геадэзіі» (1816), «Пачаткі геаметрыі для юнацтва»(1817), «Пра анабаптыстаў у Францыі» і інш.[3]
Зноскі
- ↑ Палінскі, Міхаіл Мадэставіч (педагог; матэматык ; 1785—1848)(недаступная спасылка) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- 1 2 3 4 5 Полинский-Пелка, Михаил Модестович // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918. (руск.) (руск.)
- ↑ Крылович М. В, Занимон М. И. Тема внеклассного мероприятия: Старонкі гісторыі матэматыкі на Беларусі Архівавана 20 студзеня 2019.
Літаратура
- Гусак А. А. Палінскі Міхаіл Мадэставіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 7.
- Беспамятных Н. Д. Математическое образование в Белоруссии: исторический очерк. — Мн., 1975. (руск.)
Спасылкі
- Палінскі, Міхаіл Мадэставіч (педагог; матэматык ; 1785—1848)(недаступная спасылка) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Полинский-Пелка, Михаил Модестович // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918. (руск.) (руск.)
- Крылович М. В, Занимон М. И. Тема внеклассного мероприятия: Старонкі гісторыі матэматыкі на Беларусі Архівавана 20 студзеня 2019. (руск.) (бел.) // ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», УА «Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй»