Міхаіл Вячаслававіч Грыб | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Іван Уладзіміравіч Кубракоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
29 ліпеня 1980 (43 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1999 — цяперашні час | ||||||
Прыналежнасць | рэжым Лукашэнкі | ||||||
Званне |
|
||||||
Камандаваў | ГУУС Мінскага гарвыканкама | ||||||
Узнагароды |
|
Міхаіл Вячаслававіч Грыб (нар. 29 ліпеня 1980, Мінск, БССР, СССР) — беларускі службовец. Начальнік галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама з 29 кастрычніка 2020 года. Генерал-маёр міліцыі (2020)[1].
Біяграфія
Скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу, Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Службу ў органах унутраных спраў пачаў у 1999 годзе ўчастковым інспектарам Цэнтральнага РУУС Мінска.
У 2006 годзе з пасады намесніка начальніка аховы грамадскага правапарадку Цэнтральнага РУУС Мінска пераведзены ў Мінскае РУУС[удакладніць] на пасаду намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі. У 2007 годзе стаў намеснікам начальніка Мінскага РУУС[удакладніць][2].
З 24 лютага па 25 жніўня 2011 года працаваў намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УСС Мінскага аблвыканкама.
З 2011 па 2017 год працаваў намеснікам начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі — начальнікам упраўлення па грамадзянстве, пашпартнай працы і выезду за мяжу.
У маі 2017 года прызначаны намеснікам начальніка ГУУС Мінгарвыканкама — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі.
З 28 сакавіка 2019 года[3] па 30 кастрычніка 2020 года палкоўнік міліцыі Грыб працаваў начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. З 2019 года старшыня Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры БФСТ «Дынама».
29 кастрычніка 2020 года прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама[4]. На наступны дзень яму было прысвоена воінскае званне генерал-маёра міліцыі[1].
Узнагароды
- Ордэн «За службу Радзіме» III ступені.
- медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»;
- медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені;
- медаль «За бездакорную службу» ІІ ступені;
- медаль «За бездакорную службу» І ступені.
Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін
21 чэрвеня 2021 года Грыб быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза[5]. Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза экс-начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама і начальнік ГУУС Мінгарвыканкама нясе адказнасць за «дзеянні міліцыі, адпаведна ў Віцебскай вобласці да кастрычніка 2020 года і ў Мінску з кастрычніка 2020 года, уключаючы гвалтоўныя рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў і парушэнні права на мірныя сходы і свабоду слова», — сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі[6].
Таксама з 21 чэрвеня 2021 года Грыб знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[7]. Акрамя таго, Грыба ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[8][9], а 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10].
Зноскі
- 1 2 Указ Президента Республики Беларусь от 30 октября 2020 г. № 398 «О присвоении специального звания» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (3 лістапада 2020). Праверана 3 лістапада 2020.
- ↑ kypbep. 8 фактов про Михаила Гриба, нового начальника витебской милиции (руск.). Витебский Курьер (29 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 29 верасня 2021.
- ↑ Принятие кадровых решений
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 29 октября 2020 г. № 395 «О М. В. Грибе» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (3 лістапада 2020). Праверана 3 лістапада 2020.
- ↑ Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (21 чэрвеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
- ↑ Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2021. Праверана 28 верасня 2021.
- ↑ Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.