Міхаіл Восіпавіч Стакун
Сцяг2-і Старшыня Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР
7 ліпеня 12 лістапада 1937
Папярэднік Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў
Пераемнік в.а. Нічыпар Якаўлевіч Наталевіч
Сцяг 1-ы сакратар Гомельскага гарадскога камітэта КП(б)Б
чэрвень 1936 1937
Папярэднік пасада заснавана, да яго Якаў Веніямінавіч Шафарэнка, як сакратар Гомельскага гаркама УКП(б)
Пераемнік Емяльян Ігнатавіч Барыкін
Сцяг 1-ы сакратар Усходне-Казахстанскага абласнога камітэта УКП(б)
1932 верасень 1934
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Саўл Маркавіч Свярдлоў
Сцяг адказны сакратар Стаўрапольскага акруговага камітэта ВКП(б)
1927 верасень 1929

Нараджэнне 1893
Смерць 27 красавіка 1943(1943-04-27)
Партыя
Дзейнасць палітык

Міхаі́л Во́сіпавіч Стаку́н (1893, в. Нідзяны, Віленскі павет, Віленская губерня (цяпер Астравецкі раён, Гродзенская вобласць) — 27 красавіка 1943, Тамбоў, РСФСР, НКУС) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

З 1909 года працаваў рабочым на заводах Санкт-Пецярбурга, Рыгі, Рэвеля. У 1912 годзе ўступіў у РСДРП(б). За ўдзел у рэвалюцыйным руху неаднаразова арыштаваны. Са студзеня 1917 года ў імперскай арміі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі адзін з арганізатараў Чырвонай гвардыі, член выканкама Выбаргскага райсавета ў Петраградзе. З 1918 на гаспадарчай, з 1924 года на партыйнай рабоце. У 1931 годзе скончыў курсы марксізму-ленінізму пры ЦК УКП(б). Са студзеня 1935 года упаўнаважаны Наркамата харчовай прамысловасці СССР пры СНК БССР, з чэрвеня 1935 года 1-ы сакратар Гомельскага гаркома КП(б)Б і член ЦК КП(б)Б. На гэтай пасадзе Міхаіл Восіпавіч актыўна ўдзельнічаў у барацьбе з «ворагамі народа». Выступаючы на XVI з’ездзе КП(б)Б падчас абвінавачванняў супраць Старшыні ЦВК БССР А. Чарвякова, ён сказаў:

" Лічу, што з'езд партыі не можа прайсці так спакойна міма фігуры тав. Чарвякова... Калі тав. Чарвякоў будзе паводзіць сябе такім чынам, калі ён будзе ў барацьбе за справу нашай партыі, за чысціню яе шэрагаў, за выкрыццё ворагаў стаяць у баку, мы не можам цярпець таварыша Чарвякова. "

З 7 ліпеня па 13 лістапада 1937 года дэ-юрэ Старшыня ЦВК БССР. Фактычна быў абраны на XVI з’ездзе КП(б)Б членам Бюро ЦК КПБ(б)Б як старшыня ЦВК БССР. 25 кастрычніка Пленум ЦК КП(б)Б вывеў М. Стакуна з членаў Бюро ЦК і членаў ЦК КП(б)Б і зняў з пасады Старшыні ЦВК БССР у сувязі з яго арыштам (да 25 кастрычніка).

Міхаіла Восіпавіча прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за «антысавецкую дзейнасць». Некалькі гадоў ён знаходзіўся ў турме, дзе падвяргаўся катаванням. Пры разглядзе справы ў Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР

" усё падсудныя мелі страшны выгляд: абарваныя, няголеныя, змардаваныя. Цяжка было нават пазнаць сваіх ранейшых таварышаў па працы.

Побач са мной апынуліся Стакун і Ананьеў. Міхаіл Восіпавіч Стакун не мог казаць: у грудзях у яго булькатала, дыхаў ён часта і цяжка, хапаючы ротам паветра. Ён сказаў мне, што ўнутры ўсё ў яго пашкоджана збіццём. Але вінаватым сябе ён не прызнаў, катаванні і здзекі следчых вытрымаў...

У канцы дня быў ​​абвешчаны прыгавор. Пяць ці шэсць чалавек суд апраўдаў. У тым ліку быў цалкам апраўданы Міхаіл Восіпавіч Стакун... (руск.)[1]

"

2729 мая 1940 года Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР вынесла М. Стакуну апраўдальны прыгавор, аднак пленум Вярхоўнага суда СССР 29 ліпеня 1940 года адмяніў яго. Справа была спынена ў сувязі са смерцю Стакуна ў турме г. Тамбова. У 1954 годзе Міхаіл Восіпавіч быў рэабілітаваны.

Зноскі

  1. Ковалев, А. Ф. Колокол мой - правда. Майсеня, А. И. Забыть не дано. — Мн.: Беларусь, 1989. — 240 с. — ISBN 5-338-00616-2

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.