Міхаіл Васілевіч Чартарыйскі | |
---|---|
| |
Нараджэнне | не раней за 1401 |
Смерць |
1489 ці 1478 |
Род | Гедзімінавічы і Чартарыйскія |
Бацька | Васіль Канстанцінавіч Чартарыйскі |
Маці | Ганна |
Жонка | Марыя Няміраўна Разановіч[d] |
Дзеці | Фёдар Міхайлавіч Чартарыйскі[d], Ганна Міхайлаўна Чартарыйская[d] і Андрэй Міхайлавіч Чартарыйскі[d] |
Дзейнасць | арыстакрат |
Міхаіл Чартары́йскі (? — да 1489) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
Сын Васіля, пачынальнка роду князёў Чартарыйскіх. Разам з братамі Іванам і Аляксандрам стаў арганізатарам змовы і забойства вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча, пасля чаго збег у Венгрыю. У 1444 годзе вярнуўся, у 1445—1451 гадах маршалак дворны Свідрыгайлы. Праціўнік экспансіі Польшчы на Валынь, у 1452 годзе разам з братам Іванам дапамог вялікалітоўскім сілам заняць Луцк, прызначаны намеснікам брацлаўскім. Заснаваў радавое гняздо Чартарыйскіх у Клевані. У 1478 годзе абараняў Брацлаўскі замак ад крымскіх татараў.
Ад унукаў Міхаіла (валынская галіна) паходзяць дзве асноўныя лініі роду Чартарыйскіх.
Зноскі
Літаратура
- Грыцкевіч А. Чартарыйскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.