Міхаіл Васілевіч Семяненка | |
---|---|
руск.: Михаил Васильевич Семененко | |
Дата нараджэння | 24 студзеня 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | насенняводства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат сельскагаспадарчых навук (1987) |
Альма-матар | |
Прэміі |
![]() |
Міхаіл Васілевіч Семяне́нка[1] (руск.: Михаил Васильевич Семененко; нар. 24 студзеня 1950) — вучоны ў галіне насенняводства, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1987[2]).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сяле Сапычы (Пагарскі раён Бранскай вобласці, Расія). У 1972 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. З 1994 года працуе ў Інстытуце глебазнаўства і аграхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковая дзейнасць
Асноўныя навуковыя працы па насенняводстве і селекцыі азімай пшаніцы. Аўтар яе сартоў Бярэзіна, Надзея, Легенда, Саната, Запавет, Фантазія і інш.
Сярод апублікаваных прац:
- Результаты экологического испытания озимой пшеницы в условиях Белоруссии. // Пути повышения урожайности полевых культур. — Мн., 1981. Вып. 11.
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1998 года.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ 24 января: этот день в истории (руск.) // Сайт Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Магілёва
Літаратура
- Семяненка Міхаіл Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 321. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
- Семяненка Міхаіл Васільевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.