Міхаіл Васілевіч Дарашэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Мікалай Мяшкоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 (19) лістапада 1900 |
||||||
Смерць | 28 студзеня 1968 (67 гадоў) | ||||||
Партыя | Камуністычная партыя Савецкага Саюза | ||||||
Адукацыя | Беларуская сельгасакадэмія (1927) | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | геадэзія | ||||||
Месца працы | Беларускі політэхнічны інстытут | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Міхаі́л Васі́левіч Дарашэ́віч (19 (6) лістапада 1900, Орша — 28 студзеня 1968) — беларускі савецкі вучоны-геадэзіст і дзеяч народнай адукацыі. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954), прафесар (1961). Член КПСС з 1946 года.
Біяграфія
З сям'і служачых. Удзельнік Грамадзянскай вайны. Скончыў Беларускую сельгасакадэмію (1927).
У 1928—1929 гадах працаваў у Наркамаце земляробства БССР. З 1930 года на навукова-педагагічнай рабоце ў ВНУ і НДІ Беларусі. Загадчык кафедры геадэзіі (1933—1941, 1945—1959), дырэктар (1947—1959) Беларускага політэхнічнага інстытута.
У 1959—1968 гадах міністр вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР.
Член ЦК КПБ у 1954—1961 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета ў 1955—1962 гадах.
Узнагароджаны Ордэнам Леніна, 3 ордэнамі, медалямі.
Навуковыя інтарэсы
Аўтар навукова-метадычных прац па розных відах геадэзічных здымак, камеральнай апрацоўцы палявых матэрыялаў, выяўленні і вывучэнні тарфяных радовішчаў Беларусі.
Ушанаванне памяці
Зноскі
Літаратура
- Дарашэвіч Міхаіл Васілевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 4. Графік — Зуйка / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — 608 с.: іл., карты.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 52.