Баскетбол
Міхаіл Аркадзевіч Фейман
Нарадзіўся 3 красавіка 1951(1951-04-03)
Памёр 12 лютага 2024(2024-02-12) (72 гады)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
1970—1971 РТІ
1976—1981 Гомельскія рысі
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Міхаіл Аркадзевіч Фейман (3 красавіка 1951[1], Магілёў, БССР, СССР — 12 лютага 2024[2]) — беларускі баскетбольны трэнер. Заслужаны трэнер Беларусі, трохразовы чэмпіён краіны, сярэбраны і бронзавы прызёр нацыянальнай першасці, двухразовы ўладальнік Кубка, шэсць раз браў удзел у «Матчы зорак»[3].

З 2010 па 2011 год быў трэнерам беларускай нацыянальнай каманды.

Кар’ера баскетбаліста

У якасці баскетбаліста выступаў у чэмпіянаце СССР за наступныя клубы:

У чэмпіянаце БССР выступаў за каманду Інстытута фізічнай культуры.

Кар’ера трэнера

Працаваў дзіцячым трэнерам у мінскай СДзЮШАР № 10. Пасля працаваў з мужчынскімі клубамі ў чэмпіянаце Беларусі.

Быў галоўным трэнерам наступных клубаў:

СезонКлубЛігаЧэмпіянат БеларусіКубакЗаўвагі
1998-99РШВСМ-РВАРВышэйшая ліга10
1999-00РШВСМ-БДПАВышэйшая ліга7
2000-01РШВСМ-БДПАВышэйшая ліга5Групавы этап
2002-03РШВСМПершая ліга17-е месца
2003-04РШВСМВышэйшая лігаБронзавы прызёрБронзавы прызёр
2004-05ВіталюрВышэйшая лігаЧэмпіёнБронзавы прызёр
2005-06ВіталюрВышэйшая лігаЧэмпіёнПераможцаПакінуў каманду падчас сезону ў лютым 2006 г.
2006-07Гродна-93Вышэйшая лігаСярэбраны прызёрБронзавы прызёр
2007-08ВіталюрВышэйшая лігаЧэмпіёнФіналіст
2008-09ВіталюрВышэйшая лігаСярэбраны прызёрПераможца
2010-11Віталюр-РДВАРВышэйшая ліга7Прыйшоў у каманду падчас сезону ў лютым 2011 г.

У 2010—2011 гадах узначальваў мужчынскую зборную Беларусі. Таксама ў розныя гады працаваў са зборнымі малодшых узростаў.

Двойчы (2007, 2008) прызнаваўся лепшым баскетбольным трэнерам года Беларусі[4].

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.