Міхаіл Амельяновіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Папярэднік | Пётр Сямашка | ||||||
Пераемнік | Віталь Дрожжа | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 студзеня 1958 (66 гадоў) в. Клюкавічы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць |
||||||
Адукацыя |
Беларускі тэхналагічны інстытут (1980), Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1999) |
||||||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч |
Міхаі́л Міха́йлавіч Амельяно́віч (нарадзіўся 2 студзеня 1958, в. Клюкавічы Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2010—2018).
Біяграфія
У 1980 годзе скончыў лесагаспадарчы факультэт Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава.
1980—1985 — ляснічы Асінаўскага лясніцтва ў Багушэўскім лясгасе Віцебскай вобласці.
1985—1997 — галоўны ляснічы Багушэўскага лясгасу.
1997—1999 — дырэктар Бешанковіцкага лясгасу Віцебскай вобласці.
У 1999 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 1999 года — генеральны дырэктар Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання.
12 сакавіка 2010 года ўказам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2]. 15 лютага 2018 Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча і міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыях[3].
Зноскі
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь . http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
- ↑ belta.by
Спасылкі
- Біяграфія на старонцы міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі Архівавана 31 жніўня 2012. (руск.)