Міхаіл Іванавіч Зырын | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 чэрвеня 2005 (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Міхаіл Іванавіч Зырын (15 кастрычніка 1923 — 18 чэрвеня 2005, Мінск) — генерал-маёр міліцыі, былы начальнік Мінскай вышэйшай школы МУС СССР, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, заслужаны работнік МУС, удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС.
Былы памочнік камандзіра ўзвода 139-га гвардзейскага стралковага палка 46-й стралковай дывізіі 3-яй ударнай арміі.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», медалямі «За баявыя заслугі», «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку», «За адвагу на пажары», «Ветэран працы».
За шматгадовую службу ў органах унутраных спраў і ў сувязі з 50-гадовым юбілеем Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 кастрычніка 1973 года узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. За шматгадовую актыўную працу ў органах унутраных спраў і ў сувязі з 60-гадовым юбілеем Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 14 кастрычнiка 1983 года узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР[1].