Міхаіл Іванавіч Баскакаў | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||||
|
|||||||||
Папярэднік | Міхаіл Дзячко | ||||||||
Пераемнік | Сяргей Сікорскі | ||||||||
|
|||||||||
Папярэднік | Сяргей Бельчанка | ||||||||
Пераемнік | Міхаіл Дзячко | ||||||||
|
|||||||||
Папярэднік | Лаўрэнцій Цанава | ||||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||||
|
|||||||||
Нараджэнне |
21 лістапада 1905 |
||||||||
Смерць |
18 кастрычніка 1968 (62 гады) |
||||||||
Месца пахавання | |||||||||
Партыя | |||||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||||
Месца працы | |||||||||
Ваенная служба | |||||||||
Гады службы | 1933—1958 | ||||||||
Прыналежнасць |
![]() |
||||||||
Званне |
![]() Генерал-маёр |
||||||||
Бітвы | |||||||||
Узнагароды |
|
Міхаі́л Іва́навіч Баска́каў (1905, Масква — 18 кастрычніка 1968, Масква) — савецкі і беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў БССР (1953—1958), міністр дзяржаўнай бяспекі БССР (1952—1953).
Біяграфія
Рускі. У 1933 годзе скончыў факультэт знешняга гандлю Маскоўскага інстытута ўсходазнаўства пры ЦВК СССР. Працоўную дзейнасць пачаў у 1918 годзе вучнем слесара, выбіраўся старшынёй сельсавета Увараўскага раёна, членам праўлення і загадчыкам сыравіннага аддзела Івакінскага сельскагаспадарчага таварыства Маскоўскай вобласці.
Праходзіў ваенную службу ў радах Чырвонай Арміі. З 1928 года на камсамольскай і партыйнай рабоце — інструктар і прадстаўнік МК УЛКСМ у Маскрэдытпрамсаюзе, сакратар ячэйкі ВКП(б) Масаблдруксаюза (Масква).
У органах дзяржбяспекі з 1933 года. Службу пачаў супрацоўнікам цэнтральнага апарату АДПУ пры СНК СССР (з 1934 года — НКУС). У 1938 годзе назначаецца намеснікам народнага камісара, затым народным камісарам унутраных спраў Карэла-Фінскай ССР, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў адным з кіраўнікоў Рэспубліканскага штаба партызанскага руху. У 1943 годзе — начальнік УНКДБ СССР па Горкаўскай вобласці, затым у 1946 годзе — міністр дзяржбяспекі Узбекскай ССР, а ў 1951 годзе — начальнік УМДБ СССР па Хабараўскім краі.
З лютага 1952 года па 16 сакавіка 1953 года — міністр дзяржбяспекі БССР, а з 21 ліпеня 1953 года — міністр унутраных спраў БССР. Выбіраўся членам Бюро ЦК КП(б) Карэла-Фінскай ССР Узбекістана і Беларусі, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, дэлегатам XX з’езда КП(б) Беларусі і XIX з’езда УКП(б).
Звольнены ў адстаўку з-за хваробы ў лютым 1958 года.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі «Партызану Айчыннай вайны» I ступені, «За абарону Савецкага Запаляр’я» і інш.
Зноскі
Літаратура
- Баскаков М. И. // Петров Н. В., Скоркин К. В. Кто руководил НКВД, 1934—1941 : справочник / Под ред. Н. Г. Охотина и А. Б. Рогинского. — М.: Звенья, 1999. — 502 с. — 3000 экз. — ISBN 5-7870-0032-3.