Міхась Клышка | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 студзеня 1984 (58 гадоў) |
Род дзейнасці | мовазнавец |
Месца працы | |
Альма-матар |
Міхась Канстанцінавіч Клышка (8 ліпеня 1925, вёска Данейкі, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 10 студзеня 1984) — беларускі мовазнавец.
Біяграфія
Брат А. Клышкі. Скончыў БДУ (1958). Працаваў журналістам, у 1967—81 у выдавецтве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя».
Аўтар першага ў беларускай лексікаграфіі «Слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў» (1976, 2-е выд. 1993), праілюстраванага матэрыяламі з твораў беларускіх пісьменнікаў, фальклору, навуковых, навукова-папулярных, даведачных і перыядычных выданняў.
Зноскі
Літаратура
- Саламевіч І. Клышка // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
- Сцяпко П. Беларускі сінанімічны... // Полымя. 1997. № 4.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.