Міхал Ян Зянковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Віленскае біскупства | ||||||
Папярэднік | Караль Пётр Панцажынскі | ||||||
Пераемнік | Ігнацы Якуб Масальскі | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Juliopolis[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Жамойская дыяцэзія | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Багуслаў Гасеўскі | ||||||
Пераемнік | Антоній Юзаф Война | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1670[1][2] |
||||||
Смерць | 23 студзеня 1762 | ||||||
Род | Зянковічы[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[3] | ||||||
Дзейнасць | тытулярны біскуп, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхал Ян Зянковіч (1670, каля Дарагічына на Падляшшы — 23 студзеня 1762) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп-суфраган жамойцкі (ад 1718), пісар вялікі літоўскі (1724—1729), біскуп віленскі (ад 1730).
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Зянковічаў-Ператрускіх гербу «Сястрэнец»[4].
Доўгі час быў пробашчам у Барысаве і Лідзе. Ад 1699 года канонік віленскі, архідыякан жамойцкі. З 27 красавіка 1718 года стаў біскупам-суфраганам жамойцкім, а з 1724 — пісарам вялікім літоўскім. З 2 кастрычніка 1730 -- біскуп віленскі.
Падтрымліваў караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага. У сувязі з перамогай Аўгуста Моцнага быў вымушаны з’ехаць у Прусію (1734), адкуль вярнуўся ў 1736 годзе.
Аднавіў Віленскую кафедру, фундаваў у месце касцёл Св. Іосіфа і Нікадзіма, шпіталь Св. Лазара. Дзеля павышэння ўзроўню навучання ў Віленскай духоўнай семінарыі запрасіў для яе кіравання ксяндзоў-камуністаў.
Атрымаў вышэйшую ўзнагароду Рэчы Паспалітай Ордэн Белага Арла[5].
Уваходзіў у магнацкую палітычную групоўку «Фамiлiя».
8 верасня 1750 стаў каранатарам абраза Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў бернардзінскім касцёле Св. Міхала (Вільня)[6].
Зноскі
- ↑ Michał Jan Zienkowicz // NUKAT — 2002.
- ↑ Michał Jan Zienkowicz // MAK
- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 16 кастрычніка 2020.
- ↑ ЭнцВКЛ 2010.
- ↑ Marta Męclewska, Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705-2008, Zamek Królewski, Warszawa 2008, s. 166.
- ↑ Андрэй Шпунт. Знак асаблівай пашаны // «Наша Вера» № 1 (7), 1999.
Літаратура
- Зянковіч Міхал Ян // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 235. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Wileński słownik biograficzny. — Bydgoszcz, 2002. ISBN 83-87865-28-1.