Міхал Ян Борх | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() Герб «Тры каўкі»[d] | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігнацы Цэтнер[d] | ||||||
Пераемнік | Тэадор Патоцкі[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Лопат | ||||||
Пераемнік | Караль Прозар | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 чэрвеня 1753[1][2] ці 31 ліпеня 1751 |
||||||
Смерць |
29 снежня 1810 ці 28 снежня 1810[1][2] |
||||||
Род | Борхі | ||||||
Бацька | Ян Анджэй Борх[3] | ||||||
Маці | Луіза з Зыбергаў[d][3] | ||||||
Жонка | Элеанора Юр’еўна Броўн[d] | ||||||
Дзеці | Аляксандр Міхайлавіч Борх[d], Сафія Міхайлаўна Борх[d][3], Юзаф Казімір Пётр Борх[d], Ганна Міхайлаўна Борх[d], Ізабела фон дэн Борх[d][3], Кароль Борх і Q123608219? | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | натураліст, мінералог, пісьменнік | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | геалогія і мінералогія | ||||||
Званне | генерал-лейтэнант | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Міхал Ян Борх (польск.: Michał Jan Borch; 31 ліпеня 1751 або 20 чэрвеня 1753, Варкляны — 28 або 29 снежня 1810) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага, геолаг, мінералог, пісьменнік, генерал-лейтэнант.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Борхаў герба «Тры каўкі». Нарадзіўся ў сям’і Яна Енджэя Юзафа.
Скончыў піярскі Калегіум нобіліум у Варшаве. З 1762 года ў войску, у 1771 годзе капітан пешай гвардыі ВКЛ, быў паранены пры спробе барскіх канфедэратаў выкрасці караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, з 1776 года палкоўнік гусарскай харугвы, генерал-лейтэнант кароннага войска, вялікі абозны літоўскі ў 1781—1787 гадах, ваявода белзскі ў 1787—1791 гадах, стараста люцынскі. Рыцар і бальі Мальтыйскага ордэна, у 1783 годзе атрымаў тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Навуковая дзейнасць і творчасць
![](../I/Varak%C4%BC%C4%81nu_pils_2015.JPG.webp)
Быў аматарам мастацтваў і літаратуры, займаўся прыродазнаўчымі навукамі, выдаў працы па геалогіі, мінералогіі, батаніцы. У 1776—1777 гадах зрабіў навуковае падарожжа на Сіцылію і Мальту. У сваім маёнтку ў Варклянах пабудаваў палац і парк, упрыгожаны бюстамі гістарычных дзеячаў Рэчы Паспалітай, які апісаў у кнізе «Сентыментальны парк маёнтка Варкляны графа Борха на Белай Русі» («Jardin sentimental du château de Warkland dans le Comté de Borch en Russie Blanche», Варшава, 1795). Сабраў у Варклянах вялікія прыродазнаўчыя калекцыі і бібліятэку. Аўтар паэм на французскай мове, у т.л. «Станіславіяда, шчаслівае выратаванне Станіслава II, караля Польшчы» («La Stanislaide ou l’Heureuse delivrance de Stanislas II roi de Pologne», Варшава, 1791), біяграфіі свайго цесця «Гісторыя жыцця Георга Броўна, графа Свяшчэннай Імперыі, генерал-губернатара Лівоніі і Эстоніі» («Histoire de la vie de George de Browne, comte de Saint-Empire, gouverneur generał de Livonie d’Esthonie», Рыга, 1794).
Сям’я
![](../I/Borch_by_Molinari.jpg.webp)
Жонка (з 1783) — графіня Элеанора Юр’еўна Броўн (1766—1844), дачка рыжскага генерал-губернатара графа Ю. Броўна[4], у шлюбе з якой Борх меў траіх сыноў і чатырох дочак[5]:
- Соф’я (1795—1880), жонка Фёдара Фёдаравіча Келера; у іх сын Эдуард.
- Карл (1798—1861), віцебскі губернскі маршалак дваранства, у шлюбе з графіняй Луізай Міхайлаўнай Плятэр-Зіберт;
- Аляксандр Антон Станіслаў Бернгарт (1804—1867), сапраўдны тытулярны саветнік, обер-цырымоніймайстар, у шлюбе з 1833 года з фрэйлінай графіняй Соф’яй Іванаўнай (1809—1871), дачкой графа І. С. Лаваля;
- Іосіф Казімір (1807—1881) — з 1830 года ў шлюбе з Любоўю Вікенцьеўнай Галынскай (1812—1868), дачкой тайнага саветніка Вікенція Іванавіча Галынскага[6]. Яго імем быў падпісаны «Патэнт на званне раганосца», які быў атрыманы ў 1836 годзе А. С. Пушкіным і стаў прычынай дуэлі апошняга з Дантэсам.
- Луіза — у першым шлюбе замужам за графам Аляксандрам Мацвеевічам Ламздорфам, у другім — за Эдуардам фон Функам;
- Ізабела — замужам за Васілём Фёдаравічам Гротам;
- Ганна — замужам за Фёдарам Фёдаравічам Гротам.
Крыніцы
- 1 2 3 4 www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- 1 2 Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
- 1 2 3 4 Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Михаил Иванович Борх Архівавана 13 лютага 2018..
- ↑ Петр Долгоруков (князь). Российская родословная книга, Том 3 . Праверана 4 кастрычніка 2014.
- ↑ Фаворитка царя . Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 4 кастрычніка 2014.
Літаратура
- Пазднякоў В. Борхі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Пазднякоў В. Борхі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.