Міхал Леан Абуховіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў Юрый Халецкі | ||||||
Пераемнік | Баніфацый Тэафіл Пац | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1630[1] | ||||||
Смерць | 22 кастрычніка 1668[2] | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Абуховічы | ||||||
Бацька | Піліп Абуховіч | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат, пісьменнік | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | армія[3] | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне | ротмістр, палкоўнік войска ВКЛ |
Міхал Леў Абуховіч (каля 1630 — 22 кастрычніка 1668) — вялікалітоўскі дыпламат, пісьменнік-мемуарыст.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Абуховічаў герба «Абуховіч». Сын Піліпа Казіміра Абуховіча.
Падкаморы мазырскі прыкладна з 1662 года і новагародскі з 1665 года, стражнік вялікі літоўскі у 1668 годзе; стараста гожаўскі, цырынскі і пераломскі; пасол на соймы 1664—1665 і 1665 гадоў. У 1645 годзе вучыўся ў Віленскай акадэміі. Пасля пакаёвы дваранін караля Яна II Казіміра Вазы. Дыпламатычны ганец у Маскву ў 1650 годзе і двойчы ў 1653 годзе. У 1651 годзе суправаджаў караля ў Берасцечкаўскай выправе, у 1656 годзе ўдзельнічаў у баях са шведамі за Варшаву, у ходзе якіх пасля смерці бацькі стаў камандзірам яго палка. У 1660 годзе ваяваў на Берасцейшчыне з атрадамі маскоўскага ваяводы І. А. Хаванскага. Быў узяты ў палон і адпраўлены ў Маскву, у 1662 годзе абменены ў Смаленску на маскоўскіх военачальнікаў. У 1664 годзе ўдзельнічаў са сваім палком у выправе на Северскую зямлю. Валодаў маёнткамі ў Смаленскім ваяводстве, Ятрай у Новагародскім ваяводстве, Буховічамі ў Кобрынскай эканоміі, Суражам, Казянамі і Тарапчанамі ў Віцебскім ваяводстве, Ясудавам і Свяцкам у Гарадзенскім павеце.
Пахаваны ў Новагародскім касцёле езуітаў.
Творчасць
Пакінуў 2 сціслыя дыярыушы: за 1660—1662 гады (пра знаходжанне ў Маскве) і за 1663—1665 гады. Дыярыушы, якія, апроч фактаў жыцця і палітычнай гісторыі, змяшчаюць замалёўкі побыту — з’яўляюцца каштоўнай гістарычнай крыніцай.
Зноскі
- ↑ Czech National Name Authority Database as Linked Data, Báze národních jmenných autorit v podobě propojených dat Праверана 30 красавіка 2021.
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 322.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
- Пазднякоў В. Абуховічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 199. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.