Міхал Кезгайла | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Сенька Гедыгольдавіч | ||||||
Пераемнік | Івашка Вяжэвіч[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1405 | ||||||
Смерць |
1476 |
||||||
Род | Кезгайлы | ||||||
Бацька | Кезгайла Валімонтавіч | ||||||
Маці | Алена |
Міхал Кезгайлавіч (? — 1476) — літоўскі баярын, сын Кезгайлы. Канцлер вялікі літоўскі (з 1446), адначасова намеснік смаленскі (1450—1458) і ваявода віленскі (з 1459).
Ад вялікага князя Казіміра атрымаў частку Лукомльскай воласці (пазнейшы маёнтак Халопенічы), Дварэц і Ельню ў Новагародскім павеце, воласці Бакшты (пазнейшыя Дукора і Смілавічы) у Менскім павеце, у 1465 — Любчу, а таксама Ракаў з складу Заслаўскага княства[1].
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Кезгайлаў герба «Задора», сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага. Меў братоў Яна і Дабяслава.
Быў паплечнікам вялікага князя Казіміра, у часе адсутнасці якога кіраваў дзяржаўнымі справамі. Вышэйшыя ўрады ваяводы віленскага і канцлера заняў па Яне Гаштаўце.
Выступаў супраць Фларэнційскай уніі, хоць і быў каталіком[2]. Фундаваў родавую Кезгайлаўскую капліцу Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Віленскай кафедры[3]. Не пакінуў нашчадкаў.
Зноскі
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Spieralski Z. Michał Kieżgajło // Polski Słownik Biograficzny. T. XII. — Wrocław-Warszawa-Kraków, 1966—1967. S. 446.
- ↑ Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R. 6. Nr 11—12. 1913.
Літаратура
- Насевіч В. Кезгайлы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 80. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Насевіч В. Л. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 ст. — Мн.: БелЭН, 1993.