Міхал Вінцэнт Валовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1742 | ||||||
Смерць | 17 ліпеня 1808 | ||||||
Род | Валовічы | ||||||
Бацька | Казімір Юзаф Валовіч | ||||||
Маці | Людвіка з Шэметаў[d] | ||||||
Жонка | Петранеля са Свяціцкіх[d] | ||||||
Дзеці | Ігнацы Валовіч, Юзаф Валовіч і Казімір Валовіч | ||||||
Узнагароды |
|
Міхал Вінцэнт Каспар Валовіч (1742 — 17 ліпеня 1808) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся у 1742 годзе ў сям’і Казіміра Юзафа Валовіча і Людвікі Мікалаеўны з Шэметаў.
Каралеўскі дваранін, харужы пяцігорскі ў 1762 г., паручык войска ВКЛ у 1774 г., староста неманойцкі ў 1762—1784 гг., у 1767—1768 гг. быў дэпутатам i суддзёй Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Слонімскага павета, верагодна, слонімскі судовы староста у 1777 г., пісар скарбовы літоўскі з 9 красавіка 1784 г., староста манцюнскі з 1785 г.
Памёр 17 ліпеня 1808 г.
Узнагароды
Кавалер Ордэна Св. Станіслава (1791 г.).
Сям’я
З 1779 года ў шлюбе з Петранэляй са Свянціцкіх. Меў сыноў Ігнацыя (нар. 1766), Юзафа (хр. 1779), Казіміра.
Літаратура
- 12/11. Міхал Вінцэнт Каспар // Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV―XVIII стст. / Цэнтр генеалагічных даследаванняў, «Музей "Замкавы комплекс "Мір"» ; [складальнік А. М. Янушкевіч ; навуковы рэдактар А. І. Шаланда]. — Мн.: Медысонт, 2014. — 506 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-7085-36-1.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.