Міхал Антоні Сапега
польск.: Michał Antoni Sapieha
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Лоўчы вялікі літоўскі
1739 1746
Папярэднік Фердынанд Плятэр
Пераемнік Ігнацы Воўк-Ланеўскі
Ваявода падляшскі
1746 1752
Папярэднік Караль Юзаф Сядльніцкі
Пераемнік Міхал Юзаф Жавускі
Падканцлер літоўскі
1752 1760
Папярэднік Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі
Пераемнік Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі

Нараджэнне 10 або 12 сакавіка 1711
Смерць 11 кастрычніка 1760(1760-10-11)[1] (49 гадоў) ці 12 кастрычніка 1760(1760-10-12)[2] (49 гадоў)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Аляксандр Павел Сапега[1]
Маці Марыя Крысціна Кацярына дэ Бецюн[d][1]
Жонка Кацярына Людвіка з Сапегаў[d][3], Тэкля Ружа з Радзівілаў[4][1] і Аляксандра Агінская[1]
Дзеці няма
Дзейнасць паэт, дзяржаўны дзеяч
Узнагароды
ордэн Белага арла

Міхал Антоні Сапега (10 або 12 сакавіка 1711, Каралявец, цяпер Калінінград — 11 кастрычніка 1760, Слонім) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Лоўчы вялікі літоўскі (1739—1746), ваявода падляшскі (1746—1752), падканцлер літоўскі (1752—1760).

Перакладаў на польскую мову творы Вальтэра. Валодаў Старым і Новым Быхавам, Баркалабавам, Дабоснай, Дзярэчынам, Зэльвай, Луннам, Шкудамі; з 1757 года староста мсціслаўскі.

Біяграфія

Жонкі Міхала Антонія: Кацярына Людвіка з Сапегаў і Тэкля Ружа з Радзівілаў

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Аляксандра Паўла, маршалка вялікага літоўскага, і Марыі Крысціны дэ Бецюн. Меў братоў Казіміра Леана, генерала літоўскай артылерыі, і Юзафа Станіслава, біскупа камянецкага.

У 1720—1721 гадах навучаўся ў Караляўцы. Абіраўся паслом на соймы 1732 і 1746 гадоў (ад Слонімскага павета[5]), таксама быў дэпутатам Галоўнага Трыбунала ў 1731 і 1742 гадах. У 1739 годзе атрымаў урад лоўчага вялікага літоўскага.

Аляксандра з Чартарыйскіх

У 1737—1739 гадах браў актыўны ўдзел у працы камісіі па павелічэнні войска, беспаспяхова імкнуўся абкласці падаткам на войска радзівілаўскія «Нойбургскія маёнткі»[6]. Праз удалыя шлюбы значна павялічыў свае маёнткі, наблізіўся да магнацкай партыі Чартарыйскіх («Фаміліі») і стаў адным з найбольш заможных магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. У 1746 годзе стаў ваяводам падляшскім, у 1752 годзе — падканцлерам вялікім літоўскім.

У 1756 годзе быў адным з ініцыятараў аднаўлення павятовых попісаў і Генеральнага з’езду Вялікага Княства Літоўскага. У 1757 годзе працаваў над перамір’ем Чартарыйскіх з Радзівіламі, у выніку чаго зблізіўся з апошнімі. Імкнуўся балансаваць паміж гэтымі дзвюма групоўкамі.

29 чэрвеня 1733 года ажаніўся з Кацярынай Людвікай (1718—1779), дачкой гетмана вялікага літоўскага Яна Казіміра Сапегі (пам. 1730) і Людвікі Апалінскай. У 1745 годзе развёўся з першай жонкай і ў другі раз ажаніўся з княгіняй Тэкляй Ружай (1703—1747), дачкой канцлера вялікага літоўскага Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719) і Ганны Кацярыны Сангушкі (1676—1746). У 1748 годзе ў трэці раз ажаніўся з княгіняй Аляксандрай (1730—1798), дачкой кашталяна віленскага і канцлера вялікага літоўскага князя Міхала Фрыдэрыка Чартарыйскага (1696—1775) і Элеаноры Монікі Вальдштайн (1710—1792). Усе шлюбы былі бяздзетнымі.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 70. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 165.
  3. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 70, 72. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  4. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  5. Dyaryusze sejmowe z wieku XVIII. T.II. Dyaryusz sejmu z r.1746. Diaria comitiorum Poloniae saeculi XVIII i Diarium comitiorum anni 1748. Warszawa: wydał Władysław Konopczyński, 1912. S. 239.
  6. ЭнцВКЛ 2005.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.