Вёска
Міхалін ![]()
Міхалін на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||
Міхалі́н[1] (трансліт.: Michalin, руск.: Михалин) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Радваніцкага сельсавета. Размешчаны за 28 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 10 км ад чыгуначнай станцыі Закруцін.
У складзе Рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр „Заходні“» (цэнтр — аг. Вялікія Матыкалы).
Гісторыя
У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Маёнтак складаўся з фальварка і аднайменнай вёскі. У 1833 годзе ўласнасць пані М. Абрэмскай, якой належала 500 дзесяцін зямлі. У 1876 годзе вёска адносілася да Яцкавіцкай сельскай грамады.
У 1905 годзе вёска ў Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1925 года дзейнічалі дзве ячэйкі КПЗБ.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 5 двароў, загубілі 24 жыхароў; на фронце загінулі 21 вясковец, 3 — у партызанах. 2 кастрычніка 1942 года ва ўрочышчы Дубрава фашысты расстралялі 13 жыхароў і сям’ю партызана Грудніка.
Насельніцтва
- 83 сялянскія душы (1833)
- 51 двор, 215 жыхароў (1876)
- 89 жыхароў (1905)
- 31 двор, 166 жыхароў (вёска і калонія) (1921)
- 70 двароў, 355 жыхароў (1940)
- 131 жыхар (1970)
- 24 гаспадаркі, 47 жыхароў (1997)
- 18 гаспадарак, 28 жыхароў (2005)
Славутасці
- Магіла ахвяр фашызму (1942) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000100
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхалін (Брэсцкі раён)