Вёска
Міхайлава
± |
Міха́йлава[1] (трансліт.: Michajlava, руск.: Михайлово) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.
Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсавета[2].
Назва
Назва напэўна ад уласнага імя Міхаіл (Міхайла). Паводле падання, Міхаіл пабудаваў першы дом на месцы паселішча.
Гісторыя
У 1714 г. у Крычаўскім старостве Мсціслаўскага ваяводства, дзяржаўная ўласнасць. У 1727 г. хутар Міхайлаў у Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1910 г. адкрыта царкоўнапрыходская школа.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1931 г. арганізаваны калгас «Перамога», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 52 гаспадаркі, меў 431 га ворыва і кузню. У 1940 г. да вёскі далучаны хутар Калоша.
У Вялікую Айчынную вайну ад 15 ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1999 г. у складзе саўгаса «Забалацце».
Насельніцтва
- 1727 год — 15 двароў, 107 жыхароў
- 1909 год — 37 двароў, 179 жыхароў
- 2012 год — 17 жыхароў
- 2013 год — 18 жыхароў
- 2014 год — 16 жыхароў
- 2015 год — 13 жыхароў
- 2016 год — 12 жыхароў
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Міхайло́ў, м.. Міха́йлаў, м.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Архівавана 18 мая 2021. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх