Міф дваццатага стагоддзя | |
---|---|
ням.: Der Mythus des zwanzigsten Jahrhunderts | |
Жанр | эсэ |
Аўтар | Альфрэд Розенберг |
Мова арыгінала | нямецкая |
Дата першай публікацыі | 1930 |
Папярэдні | The Foundations of the Nineteenth Century[d] |
Міф дваццатага стагоддзя (ням.: Der Mythus des zwanzigsten Jahrhunderts) — кніга Альфрэда Розенберга, тэарэтыка нацызму[1], асуджанага за злачынствы супраць чалавечнасці і іншыя злачынствы на Нюрнбергскім працэсе і пакаранага ў 1946 годзе.
Змест кнігі
Змест кнігі ўяўляе сабой сумесь расісісткай ілжэнавукі і містыцызму, якая сцвярджае, што арыйская раса ўзнікла ў Атлантыдзе, і што высакароднасць арыйскай расы апраўдвае заняволенне і нават масавае забойства не-арыйскіх рас[2].
Традыцыйна для нацыянал-сацыялістычнай ідэалогіі народы падзяляюцца на «здаровыя» і «нездаровыя», негатыўныя грамадска-гістарычныя з’явы тлумачацца змешваннем рас і засіллем яўрэяў, «заняпад мастацтва» супрацьпастаўляецца «арыйскай культуры».
Водгукі і ўплыў
Дзякуючы падтрымцы НСДАП, да 1944 года кніга была прададзеная тыражом больш за мільён асобнікаў. У 1937 годзе Гітлер прысудзіў Розенбергу Нямецкую нацыянальную прэмію за мастацтва і навуку. Аднак, асабісты архітэктар Гітлера Альберт Шпеер у сваіх успамінах пісаў, што Гітлер негатыўна адклікаўся аб кнізе Розенберга[3]:
Розенберг распрадаваў сваю 700-старонкавую кнігу «Міф дваццатага стагоддзя» сотнямі тысяч асобнікаў. У грамадскай думцы яна ўспрымалася як асноватворная праца партыйнай ідэалогіі, але Гітлер падчас такіх чаяванняў адклікаўся пра яе як «тынк, якую ніхто не зразумее», напісаную «нейкім вузкалобым прыбалтам са страшна ўскладненым спосабам мыслення». Ён усё дзівіўся, што такога роду кніга змагла займець такія тыражы: «Гэта ж крок назад, у сярэднявечныя паданні!» Не зразумела, ці дайшлі да Розенберга гэтыя прыватныя выказванні. |
У падвядзенні вынікаў Нюрнбергскага трыбунала, суддзя Роберт Джэксан назваў кнігу «маркотным трактатам, які прапагандуе новую і дзіўную нацысцкую рэлігію»[4]. Пітэр Вейрэк адзначае, што «Розенберг надакучае як неадукаванасцю, так і адукаванасцю, з'яўляючыся богам паўутвораных, на якіх шчырая тупасць і невыразная высакапарнасць вырабляюць уражанне»[5]. Камендант Асвенціма Рудольф Хёс заяўляў, што кніга Розенберга была адной з крыніц яго антысемітызму[6].
Забарона
У Расійскай Федэрацыі кніга ўнесена ў Федэральны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў пад №1648 рашэннем Сонцаўскага раённага суда г. Масквы ад 15 кастрычніка 2012 года.
У Беларусі кніга Розенберга не ўнесена ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Зноскі
- ↑ Roots of Nazi Ideology . Yad Vashem. Yad Vashem. Праверана 31 December 2022.
- ↑ Veirech, с. 233
- ↑ Шпеер А. Воспоминания. // Глава 7. Оберзальцберг — Смоленск: Русич; Москва: Прогресс, 1997
- ↑ Summation Nuremberg War Crimes Trial . Famous Trials. Douglas Linder. Праверана 10 January 2023.
- ↑ Veirech, с. 219
- ↑ Gilbert с. 247
Літаратура
- Peter Viereck (2003; originally published in 1941). Metapolitics: From Wagner and the German Romantics to Hitler. Transaction Publishers. ISBN 0-7658-0510-3
- *Gilbert, GM (1961) . "Nuremberg diary". New York : New American Library, 1961, c1947 430 p.