Міфалаге́ма (ад стар.-грэч.: μῦθος — паданне і стар.-грэч.: λόγος — думка, прычына) — тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння аб'ектыўнага ядра міфа — міфалагічных сюжэтаў, сцэн, вобразаў, якія характарызуюцца глабальнасцю, універсальнасцю і маюць шырокае распаўсюджанне ў культурах народаў свету. Прыклады: міфалагема першачалавека, міфалагема Сусветнага дрэва, міфалагема Патопу (шырэй — гібелі чалавецтва, і выратавання выбраных) і г.д. Ужываецца таксама тэрмін «міфалагічны архетып».
Паняцце было ўведзена ў навуковы ўжытак К. Г. Юнгам і К. Керэньі ў манаграфіі «Уводзіны ў сутнасць міфалогіі» (1941).
Тэрмін «міфалагема» мае амбівалентную прыроду: гэта і міфалагічны матэрыял, і глеба для стварэння новага матэрыялу:
Мастацтва міфалогіі вызначаецца своеасаблівасцю свайго матэрыялу. Асноўная маса гэтага матэрыялу… змяшчалася ў аповедах пра багоў і богападобных істот, пра гераічныя бітвы і вандраванні ў падземны свет – апавяданнях («міфалагема» – вось найлепшае старажыт нагрэчаскае слова для іх наймення), якія ўсім добра вядомы, але якія далёкія ад канчатковага афармлення і працягваюць служыць матэрыя лам для новай творчасці. Міфалогія ёсць рух гэтага матэрыялу: гэта нешта застылае і мабільнае, субстанцыянальнае і ўсё ж не статычнае, здольнае да трансфармацыі[1][2].
У сучаснай літаратуры слова «міфалагема» часта выкарыстоўваецца для абазначэння свядома запазычаных міфалагічных матываў і перанясення іх у свет сучаснай мастацкай культуры.
Прыклады міфалагем
- Першачалавек
- Багіня-маці
- Жанчына-лёс
- Сусветнае Дрэва
- Вось свету
- Залаты век
- Царства Прэсвітара Іаана
- Астравы блажэнных
- Рай
- Пекла
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Кузнецова А. И. Пространственные мифологемы в творчестве У. Голдинга: дис. ... канд. филол. наук. — М., 2004. — С. 16.
- ↑ Кереньи К., Юнг К. Г. Введение в сущность мифологии // нг К. Г. Душа и миф: шесть архетипов. — М., 1997. — С. 13.