Місьёнес | |||||
---|---|---|---|---|---|
Misiones | |||||
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Статус | правінцыя | ||||
Уваходзіць у | |||||
Уключае | 17 дэпартаментаў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Пасадас | ||||
Дата ўтварэння | 10 снежня 1953 | ||||
Афіцыйная мова | іспанскі | ||||
Насельніцтва (2001) | 965 544 | ||||
Шчыльнасць | 32,4 чал./км² | ||||
Плошча |
29 801 км² (1,07 %, 21-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
190 м | ||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | −3 | ||||
Код ISO 3166-2 | AR-N | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Місьёнес (ісп.: Misiones) — правінцыя ў паўночна-ўсходняй частцы Аргенціны, у Аргенцінскай Месапатаміі, на мяжы з Парагваем і Бразіліяй. На поўдні мяжуе з правінцыяй Карыентэс.
Правінцыя была названая ў гонар місій езуітаў, якія знаходзіліся ў рэгіёне. З 15 місій у Аргенціне 11 размяшчаліся ў Місьёнес, чатыры з іх былі ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: Сан-Ігнасіа-Міні, Нуэстра-Сеньёра-дэ-Санта-Ана, Нуэстра-Сеньёра-дэ-Ларэта, Санта-Марыя-ла-Маёр.
Галоўнай славутасцю правінцыі з'яўляюцца вадаспады Ігуасу на поўначы правінцыі, на мяжы з бразільскім штатам Парана. Вадаспады Ігуасу таксама ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з 1984 года.
У Місьёнес знаходзяцца рэшткі аднаго з апошніх ўнутрыатлантычных дажджавых лясоў.
Спасылкі
- Турыстычная інфармацыя пра правінцыю Архівавана 18 лютага 2005. (ісп.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.