Містраль разгайдаў мора побач з замкам Іф

Містраль (фр.: mistral) — халодны паўночна-заходні вецер, што дзьме з Севен на міжземнаморскае ўзбярэжжа Францыі ў вясновыя месяцы.

Містраль з’яўляецца разнавіднасцю бары. Узнікае з-за розніцы ціску ў цэнтральнай і паўночнай Францыі, дзе пасля зімы яшчэ застаецца халоднае паветра; і на ўзбярэжжа Міжземнага мора, дзе паветра вельмі хутка праграецца. Асаблівай моцы дасягае ў дэльце Роны. Ва ўсходняй частцы Блакітнага берага дзеянне містралю нашмат слабейшае. Суправаджаюць містраль бясхмарнае надвор’е і свежае сіняе мора.

Халодны містраль з'яўляецца сапраўднаю карай для сельскай гаспадаркі даліны Роны і ўсяго Праванса. Часта вецер настолькі моцны, што вырывае з коранем дрэвы. Яго пастаянны ўплыў бачны па асобных дрэвах, якія часта нахіленыя на поўдзень. Містраль нярэдка ўздымае моцныя штормы паміж узбярэжжам Францыі, Корсікай і Балеарскімі астравамі.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.