Мір’ям Карпілава | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1888 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 мая 1956 |
Месца смерці | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Мір’ям Карпілава (ідыш: מרים קארפילאוו; 1888, Мінск — 9 мая 1956, Брыджпарт, Канектыкут, ЗША) — яўрэйская пісьменніца. Папулярнымі былі яе раманы.
Біяграфія
Нарадзілася ў мінскім прадмесці Добрыя Мыслі ў месяц тамуз, прыблізна ў ліпені, 1888 года. Бацькі, Эля і Хана, мелі 10 дзяцей. Бацька гандляваў лесам. Вучылася ў школах, потым вывучала фатаграфію. У 1905 пераехала ў ЗША. Жыла ў гарадах Нью-Ёрк і Брыджпарт. У Брыджпарце пасяліліся і яе браты. З 1906 выступае ў друку. У 1925 часова жыла ў Бостане. У 1926 выехала ў Палесціну, праз тры гады вярнулася ў Амерыку. Працавала рэтушоркай, падрысоўвала і размалёўвала здымкі пры цяжкіх умовах. Потым супрацоўнічала ў газеце «Форвэрц» (1930-я). Падтрымлівала левых сіяністаў (Паалей-Цыён). Яе погляды блізкі фемінізму.
Творчасць
Ёй належыць некалькі соцень твораў у розных жанрах і родах: апавяданні, раманы, п’есы, вершы, артыкулы і інш. Творы з’яўляліся на старонках газет. Напісала больш 12 раманаў. Раман «Дзённік адзінокай…» меў два кніжныя выданні. Прыжыццёвыя кнігі:
- драма «Ін ды штурэм тэг» (1909) — У дні буры
- раман у лістах «Егудыс» (1911)
- раман «Тагебух фун ан элэндэр мэйдл одэр дэр камф геген фрае лібэ» (1918; 2 выд. 1928, Рыга) — Дзённік адзінокай, або змаганне супраць свабоднай любові
- раман «Брохэ, а клейн-штэтлдыке» (1923) — Броха з маленькага мястэчка
- апавяданні «А провінц-цайтунг» (1929) — Правінцыйная газета
Пераклала на ідыш з рускай мовы «Іду Гайнэ» С. Юшкевіча.
Друкавалася ў газетах: Ды ідышэ фон, Ідышэр кемфэр, Дэр гройсэр кібіцэр, Дыс ідышэ фолк, Кундэс, Вархайт, Цукунфт, Фрае арбэтэр штымэ, Гэрэхтыкейт, Ідышэс тагеблат, Цайт, Глайххейт, Хайнт, Тог, Форвэрц, The Ladies’ Garment Worker.
Памяць
У 2010-я гады з’яўляюцца пераклады на англійскую мову.
Спасылкі
- Ellen Kellman. «Miriam Karpilove». Jewish Women’s Archive.
- Jessica Kirzane. Miriam Karpilove, Photographic Retoucherin
- Jessica Kirzane. Miriam Karpilove’s FOMO
- Rachel Papirmeister. MIRIAM KARPILOVE: A FEMINIST ANALYSIS
- jhsgh.org
- Yiddish Leksikon
- Успаміны Дэвіда Карпілава, пляменніка
Творы