Мірскі бой (1944)
Асноўны канфлікт: Усходнееўрапейскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны
Дата 22 сакавіка 1944
Месца Мір
Праціўнікі
нямецкі гарнізон г. п. Мір
Камандуючыя
Уладзімір Зянонавіч Царук
Страты
1 12

    Мірскі бой (1944) — бой партызанскіх брыгад імя Жукава і «Камсамолец» па разгроме нямецка-фашысцкага гарнізона ў г.п. Мір. Адбыўся 22 сакавіка.

    План

    У гарадскім пасёлку Мір размяшчаўся нямецкі гарнізон, які налічваў каля 150 чалавек, узброеных 8 кулямётамі, аўтаматамі, вінтоўкамі. План знішчэння гарнізона быў распрацаваны камандаваннем партызанскай брыгады імя Жукава, да яго выканання была прыцягнута брыгада «Камсамолец». Агульнае камандаванне аперацыяй ажыццяўляў камандзір Стаўбцоўскага партызанскага злучэння У. З. Царук.

    Бой

    Партызаны, ведаючы пароль аховы гарнізона, у ноч на 22 сакавіка 1944 года без бою праніклі ў цэнтр пасёлка, блакіравалі казарму, разграмілі ўсе нямецкія ўстановы. У выніку раптоўнага налёту на гарнізон знішчана 12 гітлераўцаў, у тым ліку некалькі лётчыкаў, спалены валасная ўправа, гараж, захоплена некалькі аўтамашын, шмат коней і кароў, харчавання, медыкаментаў. Партызаны атрадаў імя Суворава і імя Ракасоўскага, якія знаходзіліся ў засадах, знішчылі каля 2 км лініі тэлефонна-тэлеграфнай сувязі. На досвітку 22 сакавіка 1944 года партызаны пакінулі пасёлак, страціўшы ў час бою 1 байца.

    Літаратура

    • Мірскі бой 1944 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 469. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
    • М. Ф. Шумейка // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.