Мірон Канстанцінавіч Уладзіміраў
Мірон Канстанцінавіч Шэйнфінкель
намеснік старшыні Вышэйшага савета народнай гаспадаркі СССР
1924 1924
намеснік наркама фінансаў СССР
1922 1924
наркам фінансаў РСФСР
6 ліпеня 1923 лістапад 1924
Папярэднік Рыгор Якаўлевіч Сакольнікаў
Пераемнік Мікалай Аляксандравіч Мілюцін
наркам земляробства Украінскай ССР
1921 1922
Папярэднік Дзмітрый Захаравіч Мануільскі
Пераемнік Іван Еўдакімавіч Кліменка
наркам харчавання Украінскай ССР
з 1921
член РВС Паўднёвага фронту
19 чэрвеня - 17 снежня 1919
старшыня Палескага камітэту РСДРП(б)
1904 ?

Нараджэнне 27 лістапада 1879(1879-11-27)
Смерць 20 сакавіка 1925(1925-03-20)[1] (45 гадоў)
Месца пахавання
Партыя РСДРП
Член у
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мірон Канстанцінавіч Уладзіміраў (сапраўднае прозвішча Шэйнфінкель, партыйныя псеўданімы Лёва, Канстанцінаў[2]; 27 лістапада 1879, г. Херсон — 20 сакавіка 1925, Нерва, каля Генуі, Італія) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Палескага камітэту РСДРП(б).

Біяграфія

Сям’я

Нарадзіўся ў сям’і сельскагаспадарчага арандатара, яўрэй. Брат Героя Працы В. К. Шэйнфінкель.

Раннія гады

У 1892 годзе паступіў у Херсонскае сельскагаспадарчае вучылішча, якое не скончыў. З 1898 па 1899 працаваў у губернскім статыстычным упраўленні.

У 1902 выехаў за мяжу: спачатку ў Берлін, потым у Берн), дзе ўстанаўлівае сувязі з рэдакцыяй газеты «Іскра» і знаёміцца ​​з У. І. Леніным.

З 1903 года стаў членам РСДРП і вярнуўся ў Расійскую імперыю, спачатку ў Кіеў, потым пераехаў у Гомель. Вёў працу ў Гомелі па стварэнні і аб’яднанні сацыял-дэмакратычных арганізацый Палескага раёна[2]. З 1904 года старшыня Палескага камітэту РСДРП(б)[2], які ахопліваў сваім уплывам частку Магілёўскай, Чарнігаўскую і Палтаўскую губерні. Дэлегат III (Лонданскага) з'езду РСДРП у 1905 годзе[2].

Прымаў удзел у рэвалюцыі 1905-7 гадоў.

У пачатку 1906 рэдактар сацыял-дэмакратычнай газеты «Труд» у Гомелі.

Як агент ЦК РСДРП адпраўлены на поўдзень Расійскай імперыі ва Украіну. Працаваў у Адэсе і Екацярынаславе[2]. У 1907 Ваенны суд прысудзіў да спасылкі на вечнае пасяленне ва Усходнюю Сібір у Іркуцку[2]. Праз тыдзень уцёк. У 1908[2] збег за мяжу ў Вену.

За мяжой

Працаваў у Парыжскай бальшавіцкай групе, у 1911 годзе быў адным з лектараў партыйнай школы ў Ланжумо[2][3], у тым жа годзе на нарадзе членаў ЦК бальшавікоў быў абраны ў склад Тэхнічнай камісіі, якая павінна была выконваць функцыі распушчанага Замежнага бюро ЦК.

У 1911 годзе далучыўся ў Францыі да «прымірэнцаў»[2] і адышоў ад бальшавікоў.

Вярнуўся ў Расію пасля Лютаўскай рэвалюцыі і ў 1917 годзе на VI з'здзе РСДРП(б) разам з «міжраёнцамі» быў прыняты ў партыю бальшавікоў[2]. Працаваў у Петраградскай харчовай управе.

Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года член калегіі наркамата харчавання РСФСР, потым — член Усерасійскай эвакуацыйнай камісіі.

З 19 чэрвеня па 17 снежня 1919 года член РВС Паўднёвага фронту, з 1921 — наркам харчавання Украінскай ССР, а потым наркам земляробства Украінскай ССР[2].

У 1922—1924 гадах па рэкамендацыі У. І. Леніна прызначаны наркамам фінансаў РСФСР і намеснікам наркама фінансаў СССР. Адзін з кіраўнікоў грашовай рэформы 1922-24 гадоў.

З 1924 года намеснік старшыні Вышэйшага савета народнай гаспадаркі СССР і кандыдат у члены ЦК РКП(б). Член УУЦВК, ЦВК СССР[2].

Цяжка хварэў, але адмаўляўся ад лячэння і ў лютым 1924 Саўнаркам СССР спецыяльнай пастановай накіраваў яго на лячэнне. Але было ўжо позна. Памёр у г. Нерва, паблізу Генуі ў Італіі.

Урна з прахам пахавана на Краснай плошчы каля Крамлёўскай сцяны[2].

Памяць

  • 10 лістапада 1925 года астановай Савета Народных Камісараў Саюза ССР быў заснаваны фонд імя М. К. Уладзімірава[4]. Ліквідаваны ў 1980 годзе[5]
  • Яго імем у 1928 годзе ў Маскве названы праезд (былы Юшкоў завулак). У 1992 годзе праезд перайменаваны ў Нікольскі завулак.
  • Яго імя носяць вуліцы ў Гомелі[6][7], Херсоне.

Зноскі

  1. 1 2 Владимиров Мирон Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 Владимиров Мирон Константинович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 117-118. — 737 с.
  3. Владимиров Мирон Константинович — Революционеры — Яндекс.Словари. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2013. Праверана 29 студзеня 2013.
  4. Постановление СНК СССР от 10.11.1925 «Об учреждении фонда имени М. К. Владимирова» (руск.)
  5. Постановление Совмина СССР от 26.06.1980 N 527 «О внебюджетных средствах учреждений, состоящих на государственном бюджете СССР» (руск.)
  6. Владимирова улица // Гомель. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск. : БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — С. 122.
  7. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 17.

Літаратура

  • Кульчицький С. В. Історія одного законопроекту. «Наука і суспільство», 1988, № 2.
  • Москва. Энциклопедия. 1980 г.
  • Абрамов Алексей. У Кремлёвской стены. — М., Политиздат, 1988. ISBN 5-250-00071-1

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.