Мірза Масэсавіч Авакаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 студзеня 1987 (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэорыя дзяржавы і права[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук (1968) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Мірза Масэсавіч Авакаў (12 ліпеня 1925, Пяцігорск, Паўночна-Каўказскі край, РСФСР — 18 студзеня 1987, Масква) — юрыст. Доктар юрыдычных навук (1968), прафесар (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
Сконечыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (юрыдычны і філалагічны факультэты, 1950), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1953).
Выкладаў у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (з 1953), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1956—1973, юрыдычны факультэт, кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, прафесар), Дыпламатычнай акадэміі МЗС СССР (1973—1987, кафедра міжнароднага права, прафесар, з 1987 — прарэктар).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і гісторыя дзяржавы і права; міжнароднае права; працоўнае права.
Узнагароды
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медаль «За абарону Ленінграда», званне «Заслужаны дзеяч навукі РСФСР».
Бібліяграфія
- Правопреемство государств, возникших в результате социальных революций и национально-освободительной борьбы : автореферат диссертации … доктора юридических наук / Аваков Мирза Мосесович. — Ленинград, 1967.
- Великая Октябрьская социалистическая революция и вопросы правопреемства во взаимоотношениях Советского государства с иностранными государствами : автореферат диссертации … кандидата юридических наук / Аваков М. М. — Ленинград, 1953.
Літаратура
- Авакаў Мірза Масесавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 58. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Авакаў Мірза Масесавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 9.
- Авакаў Мірза Масесавіч // Юрыдычны факультэт : Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. ― Мінск, 2015. — С. 110.
- Аваков Мирза Мосесович / А. А. Яновский // Белорусская юридическая энциклопедия : в 4 т. — Минск, 2007. — Т. 1. — С. 8.