Мірабо Ламар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Mirabeau B. Lamar | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сэм Х’юстан | ||||||
Пераемнік | Сэм Х’юстан | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Lorenzo de Zavala[d] | ||||||
Пераемнік | David G. Burnet[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | John H. Wheeler[d] | ||||||
Пераемнік | Alexander Dimitry[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Solon Borland[d] | ||||||
Пераемнік | Alexander Dimitry[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 жніўня 1798[1][2] |
||||||
Смерць |
19 снежня 1859[1] (61 год) |
||||||
Бацька | John Lamar[d] | ||||||
Маці | Rebecca Lamar[d] | ||||||
Жонка | Tabitha Burwell Jordan[d] і Henrietta Maffitt[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат, палітык, журналіст | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мірабо Банапарт Ламар (фр.: Mirabeau Buonaparte Lamar; 16 жніўня 1798 — 19 снежня 1859) — амерыканскі палітык.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Джорджыі, быў прадпрымальнікам і журналістам, заснаваў (1828) газету «Columbus Enquirer», якая выходзіць і сёння, затым атрымаў дыплом юрыста. У 1834 годзе пераехаў у Тэхас. Удзельнічаў у вайне за незалежнасць Тэхаса, увесну 1836 года далучыўшыся да войска Сэма Х’юстана. Напярэдадні бітвы пры Сан-Хасінта, 20 красавіка, у сутычцы з мексіканцамі мужна выратаваў двух акружаных тэхасцаў, за што быў тут жа павышаны з радавога да палкоўніка і быў пастаўлены на чале кавалерыі. У гэтай новай якасці ўдзельнічаў у самой бітве 21 красавіка.
Другі прэзідэнт (1838—1841) незалежнай Рэспублікі Тэхас. Дамагаўся афіцыйнага прызнання суверэнітэту рэспублікі з боку еўрапейскіх дзяржаў (у выніку чаго Тэхас быў прызнаны Францыяй, Вялікабрытаніяй і Бельгіяй) і фінансавай падтрымкі з іх жа боку (гэтага не адбылося), распачаў некалькі кровапралітных узброеных кампаній па выцясненні з тэрыторыі Тэхаса індзейскіх плямёнаў, перанёс сталіцу з Х’юстана ў Остын. Атрымаў мянушку «бацька тэхаскай адукацыі», адвёў 50 ліг зямлі пад дзве навучальныя ўстановы, якія сталі пазней Тэхаскім універсітэтам A&M і Тэхаскім універсітэтам у Остыне.
Пасля далучэння Тэхаса да ЗША ў 1846 годзе быў дэпутатам заканадаўчага сходу штата Тэхас, у 1857—1858 гадах — пасол ЗША ў Нікарагуа.
Зноскі
- 1 2 Mirabeau Buonaparte Lamar // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mirabeau B. Lamar // GeneaStar