Міністэрства культуры і спорту Рэспублікі Казахстан | |
---|---|
скарочана — МКС РК | |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Казахстан |
Дата стварэння | 6 жніўня 2014 года |
Папярэднія ведамствы |
Міністэрства культуры РК; Агенцтва РК па сувязі і інфармацыі; Агенцтва РК па справах рэлігій; Агенцтва РК па справах спорту і фізічнай культуры. |
Штаб-кватэра | 010000, Астана, Левабярэжжа, вул. Арынбор, д.8, "Дом Міністэрстваў", 15 пад'езд, 3 паверх |
Міністр | Актоты Раімкулава |
Сайт | mk.gov.kz |
Міністэрства культуры і спорту Рэспублікі Казахстан (каз.: Қазақстан Республикасы Мәдениет және спорт министрлігі) з’яўляецца цэнтральным выканаўчым органам Рэспублікі Казахстан, які ажыццяўляе кіраўніцтва ў сферах культуры, унутрыпалітычнай стабільнасці, міжэтнічнай згоды, развіцця моў, дзяржаўных знакаў, дзяржаўнага сацыяльнага заказу, архіўнай справы і дакументацыі, рэлігійнай дзейнасці, фізічнай культуры і спорту, ігральнага бізнесу, а таксама ў межах, агаданых заканадаўствам, — міжгаліновую каардынацыю і дзяржаўнае рэгуляванне.
Перадгісторыя
У Рэспубліцы Казахстан, культура і спорт ужо не першым разам яднаюцца ў адзінай дзяржаўнай структуры як міністэрства.
Гісторыя
Міністэрства ўтворана паводле ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан ад 06.08.2014 года № 875 з перадачай яму функцый і паўнамоцтваў:
- Міністэрствы культуры Рэспублікі Казахстан;
- у вобласці архіўнай справы і дакументацыі — ад Агенцтва Рэспублікі Казахстан па сувязі і інфармацыі;
- Агенцтва Рэспублікі Казахстан па справах рэлігій;
- Агенцтва Рэспублікі Казахстан па справах спорту і фізічнай культуры.
6 жніўня 2014 года Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан прызначыў Арыстанбека Мухамедзіулы Міністрам культуры і спорту Рэспублікі Казахстан, вызваліўшы ад пасады Міністра культуры Рэспублікі Казахстан[2].
Структура
Унутраведамасныя арганізацыі міністэрства:
- Камітэт па справах спорту і фізічнай культуры;
- Камітэт па справах рэлігій;
- Камітэт па развіцці моў і грамадска-палітычнай працы.
Задачы Міністэрства
Місія Міністэрства — гэта дзяржаўнае рэгуляванне ў сферах культуры, развіцця моў, архіўнай справы і дакументацыі, рэлігійнай дзейнасці, фізічнай культуры і спорту, ігральнага бізнесу, а таксама ўмацаванне адзінства нацыі, падтрымка эфектыўнай сістэмы партнёрства дзяржавы і грамадзянскай сектара.
Асноўныя задачы:
- Удзел у распрацоўцы і рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галінах культуры, аховы і выкарыстання аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця моў, архіўнай справы і дакументацыі, рэлігійнай дзейнасці і ўзаемадзеяння з рэлігійнымі аб’яднаннямі, фізічнай культуры і спорту, ігральнага бізнесу;
- Ажыццяўленне міжгаліновай каардынацыі ў галінах культуры, аховы і выкарыстання аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, моўнай палітыкі, архіўнай справы і дакументацыі, дзяржаўнага сацыяльнага заказу, фізічнай культуры і спорту;
- Іншыя задачы, ускладзеныя на Міністэрства
Зноскі
- ↑ GRID Release 2018-02-08 — 2018-02-08 — 2018. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5873451
- ↑ О назначении Мухамедиулы А. Министром культуры и спорта Республики Казахстан Архівавана 2 красавіка 2015.