Міністэрства замежных спраў СССР | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | СССР |
Дата стварэння | 16 ліпеня 1923 |
Папярэдняе ведамства | People's Commissariat for Foreign Affairs of the Soviet Union[d], Ministry of Foreign Affairs (Russian Empire)[d], list of presidents of the Collegium of Foreign Affairs[d] і Q3251723? |
Дата скасавання | 26 снежня 1991 |
Заменена на | Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі |
Штаб-кватэра |
Міністэрства замежных спраў СССР — цэнтральны дзяржаўны орган СССР, які займаўся знешняй палітыкай.
Гісторыя
У ходзе Кастрычніцкай рэвалюцыі ў адпаведнасці з дэкрэтам 2-га Усерасійскага з’езда саветаў ад 26.10(8.11).1917 замест МЗС утвораны Народны камісарыят па замежных справах РСФСР (НКЗС РСФСР). У 1923 годзе ў сувязі з утварэннем СССР орган рэарганізаваны ў Народны камісарыят па замежных справах СССР (з 1936 года — Народны камісарыят замежных спраў СССР). У 1944 годзе ператвораны ў саюзна-рэспубліканскі наркамат. Адначасна ў саюзных рэспубліках створаны падпарадкаваныя яму наркаматы замежных спраў. Яны атрымалі паўнамоцтвы ўступаць у непасрэдныя зносіны з замежнымі дзяржавамі. У 1946 годзе НКЗС СССР перайменаваны ў МЗС СССР. У лістападзе 1991 года орган ператвораны ў Міністэрства знешніх зносін СССР (МЗЗ СССР) з адначасовай перадачай яму функцый Міністэрства знешнеэканамічных сувязяў СССР. Указамі Прэзідэнта РСФСР Б. Н. Ельцына абвешчана аб скасаванні МЗС СССР і перадачы яго функцый і маёмасці МЗС РСФСР, затым аб пераўтварэнні МЗС РСФСР у МЗС РФ.
Прадстаўніцтвы
У канцы 1917 года НКЗС РСФСР пачаў ствараць свой апарат з дзеячаў РКП(б), перакладчыкаў, накіраваных Петраградскім камітэтам партыі, а таксама шыфравальшчыкаў з рэвалюцыйных маракоў Балтыйскага флоту. Дэкрэтамі СНК ад 4.6.1918 і 18.10.1918 вызначаны парадак дзейнасці дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскай службы. Савецкія пасольствы сталі называцца паўнамоцнымі прадстаўніцтвамі, іх кіраўнікі – паўпрадамі. НКЗС СССР на 1925 год меў дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў 22 краінах, адкрыў таксама 104 консульскія установы (з іх 82 – асобныя консульскія прадстаўніцтвы, 22 – консульскія аддзелы пасольстваў). У 1941 годзе ўведзены дыпламатычныя рангі і пасады надзвычайных і паўнамоцных паслоў і пасланнікаў, паверанага ў справах; у 1943 – таксама саветнікаў 1-га і 2-га класаў, першых і другіх сакратароў, трэцяга сакратара і аташэ. Да 1991 года МЗС СССР меў 144 пасольствы, звыш 230 консульскіх устаноў і 5 пастаянных прадстаўніцтваў пры міжнародных арганізацыях.
Навучальныя ўстановы
- Дыпламатычная Акадэмія (з 1934; першапачаткова інстытут па падрыхтоўцы дыпламатычных і консульскіх работнікаў, з 1939 года Вышэйшая дыпламатычная школа, з 1974 года сучасны статус),
- Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (з 1944; з 1994 года ўніверсітэт – МДІМА-У),
- Вышэйшыя курсы замежных моў
і інш.
Друкаваны орган
З 1954 года на рускай і англійскай мовах друкаваўся часопіс «Международная жизнь».
Гл. таксама
Літаратура
- Д. И. Раскин, И. В. Бухаркин Министерство иностранных дел // Большая российская энциклопедия, 2012.