Міністэрства дзяржаўнай бяспекі Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (ням.: Ministerium für Staatssicherheit, MfS), Штазі (ням.: Stasi) — контрразведвальны і разведвальны (з 1952 года) дзяржаўны орган ГДР. Было ўтворана ў красавіку 1950 года на ўзор і пры ўдзеле МДБ СССР. Штаб-кватэра размяшчалася ў акрузе Ліхтэнберг Усходняга Берліна. Дэвіз міністэрства: «Шчыт і меч партыі» (ням.: Schild und Schwert der Partei), партыі САПГ.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.