Міністэрства гандлю ЗША (англ.: the United States Department of Commerce) — адзін з выканаўчых дэпартаментаў ЗША.
З 1 жніўня 2011 выконваючым абавязкі міністра з'яўляецца Рэбека Бланк.
Сфера дзейнасці міністэрства — эканамічны рост у ЗША, прасоўванне свабоднага гандлю ў ЗША і па ўсім свеце, міжнародныя эканамічныя місіі, падтрымка інавацый, кіраванне марскімі рэсурсамі і забеспячэнне інфармацыі аб надвор'і.
Агульная колькасць служачых у 2011 годзе — 43 105 чалавек.[1] У 2009 годзе іх было 56 259 чалавек.[2] Характэрна, што ў 2010 годзе штат служачых павялічыўся да 123 580 чалавек.[3] Гэты скок быў вынікам прыняцця на працу каля 70 000 часавых супрацоўнікаў Бюро перапісу насельніцтва ЗША для забеспячэння перапісу насельніцтва 2010 года.[4]
Асноўныя структурныя падраздзяленні міністэрства (на жнівень 2005 года)
- Агенцтва па развіцці бізнесу меншасцяў (Minority Business Development Agency)
- Бюро прамысловасці і бяспекі (Bureau of Industry and Security)
- Нацыянальнае кіраванне па тэлекамунікацыях і інфармацыі (National Telecommunications & Information Administration)
- Нацыянальнае кіраванне па акіянах і атмасферы (National Oceanic & Atmospheric Administration, NOAA)
- Офіс патэнтаў і гандлёвых марак (Patent & Trademark Office)
- Кіраванне міжнароднага гандлю (International Trade Administration, ITA)
- Кіраванне па тэхналогіях (Technology Administration)
- Нацыянальны інстытут стандартаў і тэхналогій (National Institute of Standards and Technology (NIST))
- National Technical Information Service (NTIS)
- Office of Technology Policy (OTP)
- Кіраванне эканомікі і статыстыкі (Economics & Statistics Administration)
- Бюро эканамічнага аналізу (Bureau of Economic Analysis (BEA))
- Бюро перапісу насельніцтва, ЗША (Bureau of the Census)
- Кіраванне эканамічнага развіцця (Economic Development Administration)
Зноскі
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.