Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Абрэвіятура | МІ РБ |
Краіна | |
Адрас | Мінск, пр. Пераможцаў, д. 11 |
Тып арганізацыі | міністэрства інфармацыі[d] |
Кіраўнікі | |
Міністр | вакансія |
Першы намеснік | Андрэй Кунцэвіч |
Намеснік | Ігар Бузоўскі |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 10 студзеня 1992 |
Бюджэт | 30 735 мільёнаў рублёў [1] (2010 год; 10 267 тысяч $[2]) |
Папярэднік | Дзяржаўны камітэт па друку |
mininform.gov.by |
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (Мінінфарм Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае кіраваць СМІ. Міністр інфармацыі прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 2021 года пасаду міністра займае Уладзімір Пярцоў.
Гісторыя
Паводле пастановы Вярхоўнага Савета ад 10 студзеня 1992 года № 1389 з Дзяржаўных камітэтаў па друку, па тэлебачанні і па радыёвяшчанні было ўтворана Міністэрства інфармацыі. Пастановай ад 14 сакавіка 1994 года № 145 урад далучыў Мінінфарм да Міністэрства культуры і друку. Міністэрства было адноўлена ўказам прэзідэнта ад 24 верасня 2001 года № 516[3].
Структура
- Апарат — 7 упраўленняў, 3 аддзелы;
- Нацыянальная кніжная палата Беларусі;
- Выдавецтвы — «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», «Беларусь», «Вышэйшая школа», «Мастацкая літаратура»;
- Тыпаграфіі — Бабруйская тыпаграфія імя Аляксандра Непагодзіна, Мінская фабрыка каляровага друку, паліграфкамбінат імя Якуба Коласа, «Перамога» Маладзечна, Мінская вобласць), «Спадчына Скарыны» (Полацк, Віцебская вобласць), «Чырвоная зорка»;
- Прадпрыемствы — «Беларускае тэлеграфнае агенцтва», «Белкніга», «Белсаюздрук»;
- Газеты — «Звязда», «Народная газета», «Рэспубліка», «Беларуская ніва».
Задачы
- кантроль над вяшчання, кнігавыдання, паліграфіі і кнігараспаўсюджванню;
- нагляд за выкананнем выдавецкімі, паліграфічнымі і кнігазбытавымі ўстановамі заканадаўства аб вяшчанні;
- павышэнне выніковасці вяшчання, кнігавыдання, паліграфіі і кнігараспаўсюджванню
- урадавы ўплыў на ўзровень свабоды выказвання сярод грамадзян;
- узгадненне парадкавання з адпаведнымі ведамствамі Расіі, СНД і Еўразійскай эканамічнай супольнасці;
- наладжванне міжнароднага вяшчальнага супрацоўніцтва;
- стварэнне прававых абмежаванняў вяшчальнай і выдавецкай дзейнасці;
- распрацоўка захадаў па кіраванні вяшчаннем, кнігавыданнем, паліграфіяй і кнігараспаўсюджваннем;
- распрацоўка і ажыццяўленне ўрадавых укладанняў у вяшчанне, кнігавыданне, паліграфію і кнігараспаўсюджванне.
Паўнамоцтвы
- ухваленне заяваў аб вяшчанні, кнігавыданні, паліграфіі і кнігараспаўсюдзе;
- запыт звестак ва ўстановах;
- атрыманне абавязковых бясплатных асобнікаў дакументаў;
- прыпыненне выпуску СМІ;
- стварэнне ведамасных фондаў[4].
Кіраўнікі
- Анатоль Бутэвіч (1992—1994 — як міністр інфармацыі, 1994—1996 — як міністр культуры і друку)
- Міхаіл Падгайны (1997—2001 — як старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку; 2001—2003 — як міністр інфармацыі)
- Уладзімір Русакевіч (2003—2009)
- Алег Праляскоўскі (2009—2014)
- Лілія Ананіч (2014—2017)
- Алесь Карлюкевіч (2017—2020)
- Ігар Луцкі (2020—2021[5])
- Уладзімір Пярцоў (2021—2024)
Зноскі
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2011. Праверана 3 сакавіка 2012.
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год . Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцця долара. Праверана 7 красавіка 2011.
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2013. Праверана 3 сакавіка 2012.
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 26 октября 2001 года № 1545 «Об утверждении Положения о Министерстве информации Республики Беларусь» Архівавана 20 снежня 2020.
- ↑ Луцкі назначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Архівавана 17 красавіка 2021.
Спасылкі
- Міністэрства інфармацыі Беларусі Архівавана 26 лютага 2012. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.