Мінцімер Шарыпавіч Шайміеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
татар.: Минтимер Шерип улы Шаймиев | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Рустам Нургаліевіч Мініханаў | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 студзеня 1937[1] (87 гадоў) |
||||||
Бацька | Şahişärip Şäymief[d] | ||||||
Маці | Q108462230? | ||||||
Жонка | Säkinä Axunova[d] | ||||||
Дзеці | Радзік Шайміеў[d] і Ayrat Şäymief[d] | ||||||
Веравызнанне | суніты | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, дзяржаўны дзеяч | ||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | shaimiev.tatarstan.ru | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мінцімер Шарыпавіч Шайміеў (татар.: Минтимер Шәрип улы Шәймиев; 20 студзеня 1937, Анякава, Актанышскі раён, Татарская АССР) — расійскі палітык, першы Прэзідэнт Татарстана (12 чэрвеня 1991 г. — 25 сакавіка 2010).
Біяграфія
У 1967 годзе пачаў адміністрацыйную кар’еру — працаваў інструктарам, намеснікам загадчыка сельскагаспадарчым аддзелам Татарскага абкама КПСС. У 1969—1983 гг. — Міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі Татарскай АССР. У 1983 г. — Першы намеснік Старшыні Савета Міністраў ТАССР. У 1983—1985 гг. — сакратар Татарскага абкама КПСС; 1985—1989 — Старшыня Савета Міністраў ТАССР. У 1989 г. абраны першым сакратаром Татарскага абкама КПСС; 1990—1991 — Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Татарстан. У 1990—1991 гг. — член ЦК КПСС.
12 чэрвеня 1991 года на безальтэрнатыўнай аснове абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Татарстан. У 1996 годзе быў пераабраны на другі тэрмін у ходзе безальтэрнатыўных выбараў, атрымаўшы больш за 90 % галасоў. У 2001 годзе прэзідэнцкія выбары ўпершыню прайшлі на альтэрнатыўнай аснове: у іх, акрамя Мінцімера Шайміева, удзельнічалі чатыры кандыдаты, у тым ліку два члены расійскай Думы (Сяргей Шашурын і Іван Грачоў). Шайміеў атрымаў 79,5 % галасоў выбаршчыкаў.
Пад кіраўніцтвам Шайміева была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Татарскай ССР, а таксама распрацавана і прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Татарстан. Па ініцыятыве Шайміева ў 1992 годзе быў праведзены Рэферэндум па пытанні аб дзяржаўным статусе Рэспублікі Татарстан, падчас якога каля 62 % выбаршчыкаў прагаласавалі за тое, каб Татарстан стаў суверэннай дзяржавай, «суб’ектам міжнароднага права, якая будуе свае адносіны з Расійскай Федэрацыяй і іншымі рэспублікамі, дзяржавамі на аснове раўнапраўных дамоў».
Зноскі
- ↑ Mintimer Schaimijew // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.