Першая чарга будаўніцтва (квартал «Эміраты»).

Мінск-Свет — дзелавы і жылы раён у Мінску, які ўзводзіцца на месцы аэрапорта «Мінск-1» і авіярамонтнага завода.

Гісторыя

Першапачаткова будаўніцтва першай чаргі планавалася пачаць у канцы 2008 г., потым пачатак быў перанесены на верасень 2009 г., але сусветны фінансава-эканамічны крызіс адкарэктаваў і гэтую дату. Забудоўшчыкам тэрыторыі павінна была выступіць расійская газавая кампанія «Ітэра». Інвестыцыі ў будаўніцтва ацэньваліся ў 7 млрд долараў.

Тэрыторыя раёна складае 350 га. Да 2020 года тут планавалася ўзвесці 3 млн м² жылля, стварыць сетку аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры, у тым ліку 9 дзіцячых садоў і 7 школ. Плошча офісных памяшканняў павінна скласці 550 тыс. м². На 200 тыс. м² размесціцца гандлёва-забаўляльны комплекс.

На тэрыторыі квартала планавалася размесціць 19 вышынных комплексаў, плошчай 4 млн м².

Распрацоўка генеральнага плана забудовы — ПІКУП «Мінскграда». Аўтарскі калектыў: кіраўнік праекта — В. Д. Нікіцін, архітэктары: Яраслаў Львовіч Ліневіч, У. М. Гэруса і інш. Заказчык — Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама.

З 23 снежня 2015 г. на тэрыторыі аэрапорта «Мінск-1» былі спыненыя любыя палёты (за выключэннем паветраных судоў, якія прыляталі на авіярэмонтны завод)[1]. Пасля закрыцця аэрапорта для пасажыраў будынак аэравакзала і білетных касаў, пабудаваны ў 1976 годзе, спачатку выкарыстоўваўся як гандлёвы цэнтр «Аэрадромны», а ў 2017 годзе быў знесены. Будынак 1957 года, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, было вырашана захаваць як архітэктурны помнік.

На працягу наступных некалькіх гадоў аэрадром выкарыстоўваўся толькі для абслугоўвання Мінскага авіярамонтнага завода № 407. Заключны вылет з аэрадрома быў выкананы 28 чэрвеня 2018 года — на месца свайго базавання адправіўся самалёт Ту-134А-3М (RA-65917), які належаў расійскаму дзяржаўнаму прадпрыемству і прайшоў на заводзе рамонт. Пасля гэтага дзейнасць завода была канчаткова перанесеная ў аэрапорт Мінск-2[2]. У 2019 годзе быў праведзены дэмантаж УПП, рулёжных дарожак, перонаў і аэрадромных будынкаў, уключаючы авіярэмонтны завод, пачалася забудова тэрыторыі.

Асноўныя вуліцы і кварталы

У 2019-2024 гг. былі забудаваны і атрымалі назвы асноўныя вуліцы гэтай часткі Мінска:

а таксама Плошча Стары Аэрапорт.

На тэрыторыі Мінск-Свету былі закладзены наступныя кварталы: "Квартал сусветных танцаў", "Азія", "Афрыка", "Паўднёвая Еўропа", "Заходняя Еўропа", "Цэнтральная Еўропа", "Паўночная Еўропа", "Паўднёвая Амерыка", "Паўночная Амерыка", "Квартал чэмпіёнаў", "Аўстралія і Акеанія", "Трапічныя астравы", "Шчаслівая планета", "Эміратс", "Міжземнаморскі", "Родная Краіна"[3]. Некаторыя ЖК названы ў гонар гарадоў свету, так дом 8 вул. Бялградскай названы "Нурсултан" ў гонар сталіцы Казахстана, якой з моманту заснавання комплекса вярнулі назву Астана.

Крыніцы

  1. Аэропорт «Минск-1» закрыт для коммерческих полётов Архівавана 31 кастрычніка 2019.
  2. Инанец, Снежана. «Грустно! Столько лет тут проработали». С аэродрома Минск-1 улетел последний самолёт(недаступная спасылка). Новости Tut.by (28 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2018. Праверана 31 кастрычніка 2019.
  3. Згодна дадзеным Яндэкс Карты

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.