Мінскі рок-клуб (або рок-клуб «Няміга») — савецкая музычная арганізацыя, створаная у Мінску пры падтрымцы камсамольскіх органаў для кантролю за андэрграўнднай музыкай.

Гісторыя

Рок-клуб «Няміга» створаны ў 1985 годзе пры падтрымцы Цэнтральнага камітэта камсамола для арганізацыі канцэртна-фестывальнага руху ў Мінску. Першае паседжанне рок-клубу здымала БТ з ініцыятывы Сяргея Вінаградава. Першы беларускі рок-клуб арганізавалі Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй, апошні яго ўзначаліў. Напачатку ў клуб уваходзіла восем гуртоў, сярод якіх былі беларускамоўныя «Мроя», «Бонда», «Блізьняты», «Магістрат», «Рэй».[1] У 1987 годзе прэзідэнтам клубу абралі Уладзіміра Зайчанку. Рок-клуб ладзіў штогод па два фестывалі: дзень народзінаў Рычы Блэкмара ў красавіку і дзень народзінаў Джымі Хендрыкса ў лістападзе. Тройчы прайшоў фестываль «Тры колеры», чатыры «Рок-Рынгі», «Сустрэчы на Доўгім Бродзе». Паседжанні клубу праходзілі ў пакоі ў Камвольным камбінаце, затым у ДК Чыгуначнікаў, потым на прыступках кінатэатру «Мір». Канцэртнай пляцоўкі клуб не меў. Рок-клуб скончыў сваё існаванне ў 2003 годзе.[2]

У 1986 годзе праводзіць першы фестываль «Тры колеры» з удзелам гуртоў «Магістрат», «Бонда» і «Мінск». Фестываль меў працяг — у 1988 годзе ў ім прынялі ўдзел гурты «Мроя», «Рэй», «Зартипо», «Бонда», «Тарнада», «Модуль», «Інтэр», «Даміно» і іншыя калектывы. У 1990 годзе на фестывалі выступілі папулярныя ўжо пасля на постсавецкай прасторы гурты «Ляпіс Трубяцкі» і «Би-2».[3]

Гл. таксама

  • Ленінградскі рок-клуб
  • Свярдлоўскі рок-клуб
  • Растоўскі рок-клуб

Зноскі

  1. Максім Осіпаў.. Хиппи, рокеры и панки. Как в СССР пытались подстричь молодежь под одну гребенку (руск.). СБ (20 лютага 2015). Праверана 23 ліпеня 2018.
  2. Аляксандр Арсёнаў.. «Бонда», «Мроя», «Новае Неба» і яшчэ тры ВІДЭА мінскага рок-клубу з пачатку 90-х. Наша Ніва (5 лютага 2015). Праверана 20 ліпеня 2018.
  3. На каких фестах тусовались минчане с 1968 года и по наши дни (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (6 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2017. Праверана 20 ліпеня 2018.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.