Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка» | |
---|---|
Заснаваны | 1990 |
Будынак тэатра | |
Месцазнаходжанне | Маладзечна |
Сайт | batleika.by |
|
Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка» — лялечны тэатр, створаны ў 1990 годзе ў горадзе Маладзечна. Размешчаны па адрасе вул. Язэпа Драздовіча, 5в.
Заснавальнік і мастацкі кіраўнік (да 1992 года) С. Юркевіч. Мастацкія кіраўнікі: Г. Карбаўнічая (1992—1993), Ю. Сарычаў (1995-96), А. Жыгадла (2000-01). Галоўны мастак — В. Рачкоўскі (з 1990 года). Тэатр арыентуецца на старажытнабеларускае мастацтва батлейкі, хрысціянскія традыцыі. Выкарыстоўваюцца лялькі розных сістэм: трасцінкавыя, пяльчаткавыя, планшэтныя, марыянеткі, тантамарэскі, маскі. Выкарыстоўваюцца дэкарацыі, тсылізаваныя пад афармленне традыцыйнай беларускай батлейкі, а таксама народныя аўтэнтычныя сродкі выразнасці.
Літаратура
- Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка» // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.