«Мінскжалезабетон» | |
---|---|
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 16 красавіка 1975 |
Заснавальнікі | Камбінат «Мінскбуд» |
Размяшчэнне | Мінск, Заводскі раён, вул. Кабушкіна, д. 66а |
Ключавыя постаці | Аляксандр Шабан |
Галіна | прамысловасць будаўнічых матэрыялаў |
Прадукцыя | арматура, бетон, жалезабетон, металаканструкцыі, піламатэрыялы, плітка, раствор |
Абарот | ▼574,168 млрд рублёў[1] (2015 г.; $35,326 млн)[2] |
Аперацыйны прыбытак | ▼11,237 млрд руб. (2015 г.; $0,691 млн) |
Чысты прыбытак | ▼6,355 млрд руб. (2015 г.; $0,391 млн) |
Дэвіз | Будуйцеся з намі ў любы час |
Матчына кампанія | ДВА «Мінскбуд» |
Сайт | mgb.by |
«Мінскжалезабетон» — дзяржаўнае прадпрыемства будаўнічых матэрыялаў Беларусі, заснаванае ў красавіку 1975 года ў Мінску.
Уключае 3 адасобленыя падраздзяленні: Завод пустотных вырабаў (Мінск, вул. Сацыялістычная, д. 24), Завод будаўнічых канструкцыяў (Мінск, вул. Сяліцкага, д. 29) і сельскагаспадарчую вытворчую філію «Аграбуд» (вёска Грабёнка, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць)[3].
Гісторыя
У красавіку 1975 года камбінат «Мінскбуд» утварыў вытворчае аб’яднанне «Мінскжалезабетон» у выніку зліцця заводаў зборнага жалезабетону № 5 і № 8. У кастрычніку 1990 года прадпрыемства пераўтварылі ў арэнднае паводле дагаворы арэнды з Галоўбудам Мінска. У студзені 1998 года «Мінскжалезабетон» стаў адкрытым акцыянерным таварыствам. У 1999 г. прадпрыемства пачало выраб керамзітабетонных блокаў, якія з 2007 года сталі выпускаць на лініі высокай дакладнасці па памерах. У жніўні 2004 года ААТ «Мінскжалезабетон» перадалі маёмасць стратнага сельскагаспадарчага кааператыва «Светач» (в. Грабёнка, Чэрвеньскі раён), на аснове якой стварылі ў філію «Аграбуд». У снежні 2004 года пусцілі лінію вібрапрэсавання бетонных вырабаў RH-2000, на якой сталі вырабляць керамзітабетонныя блокі, тратуарную плітку і сценавыя матэрыялы. У 2007 г. «Мінскжалезабетон» атрымаў пасведчанне на адпаведнасць сваіх вырабаў Дырэктыве Савета Еўрапейскай эканамічнай супольнасці ад 21 снежня 1988 года № 89/106/EEC «Аб збліжэнні законаў, правілаў і адміністрацыйных умоў дзяржаў-удзельніцаў датычна будаўнічых вырабаў». За 2005—2009 гады на прадпрыемстве асвоілі вытворчасць 13 відаў сценавых керамзітабетонных камянёў[3].
У 2011 годзе ААТ «Мінскжалезабетон» паставіў жалезабетонныя канструкцыі, сценавыя матэрыялы, таварны бетон і раствор на большасць буйных будоўляў сталіцы, сярод якіх былі: Парк Перамогі, Музей Вялікай Айчыннай вайны, аквапарк, квартал «Маяк Мінска», тэатр імя Янкі Купалы, Дзяржаўны цырк, сярэднія школы ў мікрараёнах Масюкоўшчына, Каменная Горка, Сухарава і Лошыца, жылых мікрараёнаў Дружба, Сокал, Брылевічы, Міхалова і Сцяпянка. Звыш 99 % вырабаў збылі ў Беларусі. На 2012 год ААТ «Мінскжалезабетон» выпускала жалезабетонныя і бетонныя канструкцыі, будаўнічыя сумесі (бетон і раствор), таварную арматуру і металаканструкцыі, ходнікавую плітку, сценавыя матэрыялы для аздаблення фасадаў, драўляныя паддоны і пілапаматэрыялы. У 2012 годзе пачалі выраб керамзітабетонных вырабаў павышанай трываласці (М35 і М50), якія прайшлі выпрабаванні ва УП «Беларускі навукова-даследчы інстытут будаўніцтва»[3].
Зноскі
- ↑ "Справаздача аб дзейнасці ААТ за 2015 год" [руская]. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. 23 мая 2016. Праверана 19 снежня 2017.
{{cite news}}
: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры:|trans_title=
,|separator=
,|month=
, і|coauthors=
(даведка) - ↑ "Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2015 год (16 253,61 за долар)". Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 2016. Праверана 19 снежня 2017.
{{cite news}}
: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры:|trans_title=
,|separator=
,|month=
, і|coauthors=
(даведка) - 1 2 3 Т. Лазоўская, У. Хількевіч. Будуйцеся з намі ў любы час // Звязда : газета. — 14 чэрвеня 2012. — № 112 (27227). — С. 9. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)