Славутасць
Мінская халодная сінагога
53°54′17″ пн. ш. 27°33′11″ у. д.
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія іўдаізм
Дата заснавання 1913
Дата скасавання 1965
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Халодная сінагога (Ды калтэ шул), або Вялікая сінагога — колішняя сінагога ў Мінску.

Называлася «халоднаю», бо калісьці маліліся там толькі на святы, а буднімі сінагога не ацяплялася.

Знаходзілася на сінагагальным двары на рагу Школьнай і Нямігі, дзе агулам было 16 бажніц. Пабудаваная, паводле розных даследчыкаў, не пазней XVI[1]-XVII ст.[2] — першая мураваная сінагога ў Менску. Некаторыя лічаць, што гэта будынак Петрапаўлаўскай царквы на тэрыторыі праваслаўнага жаночага манастыра, які пазней быў прададзены яўрэям і перароблены ў сінагогу. Да XIX ст. належала яўрэйскай абшчыне, у 1930-я гады закрыта, пасля 2-й сусветнай вайны вернута вернікам. Пэўны час у будынку размяшчалася адно са сховішчаў Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі. Сінагога працяглы час была адной з найстарэйшых мураваных пабудоў у горадзе. У 1965—1966 гады падчас разбурэння гістарычнай забудовы Нямігі будынак сінагогі знішчаны.

Будынак у плане амаль квадрат, меў гатычныя скляпенні, контрфорсы паміж акон і ўсе марфалагічныя і канструкцыйныя прыкметы позняй готыкі з элементамі характэрнымі для пабудоў абароннага тыпу. Мікалай Шчакаціхін, які аглядаў і апісаў будынак, выказаў здагадку, што сінагога пабудавана ў пачатку XVII ст. як архаізм у менскай архітэктуры.[1]

У 2001 годзе, калі на месцы сінагогі пачалося будаўніцтва паркінгу, мінская яўрэйская абшчына прапанавала аднавіць яе, але галоўны архітэктар Мінску вырашыў паставіць толькі памятны знак[3]. У 2018 годзе злева ад гандлёвага цэнтра па адрасе Няміга-3 павешана інфармацыйныя шыльда з кароткай гісторыяй Халоднай сінагогі на беларускай і англійскай мовах, з розначытаннямі ў версіях[4].

Зноскі

  1. 1 2 Пазняк 3.С. Рэха даўняга…
  2. Трусаў А. Беларускія сінагогі…
  3. «Авив», № 1-2, 2002.
  4. http://belisrael.info/?p=16667

Літаратура

  • Пазняк 3.С. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Мн.: Нар. асвета, 1985. — 111 с.: іл.
  • Трусаў А. Беларускія сінагогі // Беларуская мінуўшчына, № 3, 1996.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.