Мілявіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Мастоўскі раён |
Уключаў | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Мілявічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 26 жніўня 1974 |
Міляві́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Мілявічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мастоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 26 жніўня 1974 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Курылавіцкага сельсавета[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 вёсак: Вайнілавічы, Дарагляны, Ланцавічы, Мілявічы, Монькавічы, Родзішкі.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.