Мільтыяд | |
---|---|
стар.-грэч.: Μιλτιάδης | |
Дата нараджэння | каля 554 да н.э.[1] |
Месца нараджэння | Афіны |
Дата смерці | 489 да н.э.[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Кімон Старэйшы[d] |
Жонка | Гегесіпіла[d] |
Дзеці | Кімон[d] і Эльпініка[d] |
Грамадзянства | Афіны, Персія |
Званне | стратэг |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мільтыяд (грэч. Μιλτιάδης; ~550—489 да н.э.) — афінскі палкаводзец, сын Кімона Старэйшага (які быў зводным братам Мільтыяд Старэйшага) бацька Кімона Малодшага (ад фракійкі).
Вядомы перамогай над войскам Персіі ў Марафонскай бітве (490 да н.э.), калі быў стратэгам. Але паход супраць Параса правёў няўдала, і быў асуджаны да штрафу ў 50 талантаў. Не здолеў выплаціць штрафу і быў пасаджаны ў турму, дзе памёр ад ран, атрыманых у паходзе. Яго сын Кімон выплаціў штраф і пасмяротна рэабілітаваў бацьку.
Займаўся палітыкай яшчэ пры Пісістратыдах; паміж 521 і 513 да н.э. быў высланы ў Херсанес Фракійскі. Там ажаніўся з дачкой цара Апора Гегесіпіле, і вярнуўся ў Афіны (493 да н.э.) як правіцель, на ўласных караблях.
Найбольш верагоднымі выявамі лічацца дзве гермы Фульвія (знойдзены ў 1553 і 1940 гг.), якія, відаць, з’яўляюцца копіямі партрэту, зробленага ў 460-х гг. да н.э. — статуі Фідыя[3]
Зноскі
- 1 2 https://www.britannica.com/biography/Miltiades-the-Younger
- ↑ Παυσανίας 1.32.4 // Апісанне Элады
- ↑ Аўтарства статуі — паводле паведамлення Паўсанія. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)