Мілена Паўлавіч-Барылі | |
---|---|
сербск.: Милена Павловић-Барили | |
| |
Дата нараджэння | 5 лістапада 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 сакавіка 1945 (35 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Bruno Barilli[d] |
Род дзейнасці | мастачка, пісьменніца, паэтка |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | мадэрнізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мілена Паўлавіч-Барылі (сербск.: Милена Павловић-Барили; 5 лістапада 1909, Пажаравац, Сербія — 6 сакавіка 1945, Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША) — сербская паэтка і мастачка.
Біяграфія
Мілена Паўлавіч-Барылу нарадзілася 5 лістапада 1909 года ў горадзе Пажаравац (Сербія). Яе бацька, Бруна Барылі, быў кампазітарам, музычным крытыкам і паэтам[1]. Яе маці, Данічы Паўлавіч, паходзіла з дынастыі Карагеоргіевічаў і вывучала мастацтва. У 1922—1926 гадах Мілена вывучала мастацтва ў Каралеўскай школе мастацтваў у Белградзе, а ў 1926—1928 гадах — у Мюнхене.
Напачатку 1930-х гадоў Мілена пакінула Сербію. Да пачатку Другой сусветнай вайны яна некалькі разоў ненадоўга прыязджала ў Сербію. Большую частку ж свайго часу яна праводзіла ў Іспаніі, Рыме, Парыжы і Лондане, дзе мела магчымасць мець зносіны з Жанам Както і Андрэ Брэтонам. Мілена трапіла пад уплыў многіх заходніх школ мастацтва і мастакоў, у прыватнасці Джорджа дэ Кірыка. Пасля 1939 года Мілена жыла ў Нью-Ёрку.
Мілена памерла 6 сакавіка 1945 года. Сярод прычын смерці зваліся паданне з каня і сардэчны прыступ[1].
Творчасць
Тэматыка яе прац размаітая — гэта і партрэты, і інтэрпрэтацыі біблейскіх сюжэтаў. Сярод матываў — вэлюмы, анёлы, статуі Венеры і арлекіны. Многія яе працы ўвесь час выстаўлены ў Рыме, Нью-Ёрке, Белградзе, а таксама ў родным горадзе Пажаравацы. Дом, у якім яна нарадзілася, быў пераўтвораны ў музей у 1962 годзе[1].
- «Аўтапартрэт», 1938
- «Аўтапартрэт», 1939
- «Дзеянне з люстэркам»
Заўвагі
- 1 2 3 Zorica Markovic. MILENA PAVLOVIĆ-BARILI(нявызн.)(недаступная спасылка). www.stil-magazin.com. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2015. Праверана 26 мая 2015.
Зноскі
Спасылкі
- Работы Мілены Паўлавіч-Барылі Архівавана 13 кастрычніка 2020. (англ.)
- Milena Pavlović-Barili